Знайсці
20.02.2024 / 18:066РусŁacБел

Спявачка Іна Афанасьева ледзь ачомалася пасля таго, як яе зваліў з ног нейкі вірус. І тое не да канца

Спявачка Іна Афанасьева расказала, што лекары цяпер вяртаюць яе да жыцця пасля цяжкай хваробы — невядомага і вельмі небяспечнага вірусу. Гэтым тлумачылася тое, што аж з апошняга дня мінулага года яна не выходзіла ў свае сацсеткі, піша «Комсомольская правда».

Фота з сацсеткі Іны Афанасьевай

Падхапіла небяспечны вірус спявачка ў Санкт-Пецярбургу, дзе мае бізнэс яе муж. Па яе словах, пад'язджала да гэтага горада Афанасьева ў самым выдатным настроі і здароўі, аднак хутка ўсё гэта памянялася.

Як кажа Афанасьева: калі яна толькі прыехала ў Санкт-Пецярбург, то ўжо стала адчуваць сябе нядобра. А тэмпература ўвогуле зашкальвала: 39,9. «Я ў думках развітвалася з гэтым светам», — так яна апісала свае тагачасныя адчуванні.

Фота з сацсеткі Іны Афанасьевай

У Расіі рады яе хваробе не далі, і ў нейкі момант яе муж, хоць і сам быў ужо нездаровы, экстранна павёз жонку ў Беларусь, дзе сітуацыя стала выпраўляцца. Хоць Афанасьева і цяпер яшчэ не ачуняла, але адчувае сябе ўжо крыху лепш.

«Дзякуй лекарам, якія вяртаюць мяне да жыцця. Вірусы, на жаль, нікуды не падзеліся, сябры. Хутчэй адбываецца іх трансфармацыя ў незразумела што. Адгадаць, што з табой адбудзецца пад іх уздзеяннем і як адрэагуе арганізм, — немагчыма. Так доўга я яшчэ ніколі не хварэла..», — піша спявачка ў сацсетцы.

Чытайце таксама:

Анжаліка Агурбаш прыйшла ў расійскае тэлешоу «Экстрасэнсы» 

У некалькіх сібірскіх гарадах Расіі адмянілі канцэрты Крысціны Арбакайце

Маргарыта Ляўчук выставіла гарачыя ФОТА з маладым чалавекам 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
10
Сумна
12
Абуральна
7
0
Максим Деризайнер/адказаць/
20.02.2024
Інцярэсны мідзіцынскі факт, нет, это не от вируса глазки в кучку собираются, просто алкоголя пить меньше надо.
21.02.2024
nn плз следите за правильностью беларуского языка, уже просто не возможно читать ваши новости с коверкаными словами и с каждым годом всё хуже и хуже. пожалуйста, вы же символ! сделайте что-то с этим. спасибо!
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
21.02.2024
чырвоная нітка на руцэ (? веруючая?) то дапаможа )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930