Знайсці
20.02.2024 / 22:4017РусŁacБел

«Пуцін, навядзі парадак». Польскі фермер прыехаў пратэставаць на мяжу з такой просьбай

Польскія фермеры гэтымі днямі ладзяць пратэсты на мяжы з Украінай. Яны перакрылі рух грузавікоў на шасці з дзевяці прапускных пунктаў, не прапускаючы не толькі грузавы, але і пасажырскі транспарт. Падобныя акцыі робяцца і на іншых межах, у тым ліку з Чэхіяй. Пры гэтым сярод пратэстоўцаў ёсць і асобы, што адкрытым тэкстам выказваюцца ў падтрымку Пуціна і заклікаюць яго памагчы.

«Пуцін, навядзі парадак з Украінай і Бруселем, а таксама з нашымі правіцелямі», — так перакладаецца лозунг, прылеплены да аднаго са ста фермерскіх трактароў у Гажычках, што недалёка ад чэшскай мяжы.

Гэта выклікала ў Польшчы скандал, паколькі і ўлады, і грамадства ў гэтай краіне стаяць у цэлым на антырасійскіх пазіцыях і выступаюць у падтрымку Украіны. 

Арганізатары пратэсту рашуча адхрысціліся ад гэтага лозунга. Яны расказалі карэспандэнту выдання Gazeta Wyborcza, што ўдзельнікі падбіраюць банеры для мерапрыемства індывідуальна, а самі яны не толькі не маюць нічога супраць Украіны, але якраз наадварот.

«Мы трымаем за іх кулакі ў вайне, таму што ведаем, што калі яны прайграюць, то ў нас на мяжы апынецца Расія», — сказаў адзін з удзельнікаў пратэсту.

Паведамляюць, што фермера ўжо затрымалі, яму выставілі два абвінавачанні: за распальванне і ўсхваленне агрэсіўнай вайны і прапаганду таталітарызму.

Чытайце таксама:

Польскія фермеры перакрылі мяжу з Украінай і не прапускаюць нават пасажыраў

Варшава выбачылася перад Украінай за высыпанае збожжа на мяжы

Польшча будзе мадэрнізаваць агароджу на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
34
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
13
21.02.2024
Nik, Усё нармальна ў службы бяспецы Польшчы. Вы да канца артыкул прачыталі? ⤵️ Паведамляюць, што фермера ўжо затрымалі, яму выставілі два абвінавачанні: за распальванне і ўсхваленне агрэсіўнай вайны і прапаганду таталітарызму.
3
Ёсьць/адказаць/
21.02.2024
А чаму здзіўляцца? Галоўныя ватнікі ў Літве — палякі. У Львове мясцовыя палякі гавораць па-руску
1
Шершень/адказаць/
21.02.2024
Поле Калиновского послать для наведения порядка!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930