Знайсці
21.02.2024 / 01:37РусŁacБел

Ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі вярнулі 11 дзяцей

20 лютага ва Украіну з Расіі і часова акупаваных тэрыторый удалося вярнуць 11 украінскіх дзяцей. Пра гэта паведаміў амбудсмен Украіны Дзмітрый Лубінец.

Фота: Офіс амбудсмена Украіны

Паводле слоў Лубінца, вярнуць удалося шасцярых дзяўчынак, сярод якіх дзве родныя двухгадовыя сястрычкі-двайняткі, і пяцярых хлопчыкаў. Самаму маленькаму вернутаму дзіцяці — 2 гады, самаму старэйшаму — 16 гадоў.

«Двух дзетак сустракалі з карэтай хуткай дапамогі, паколькі адно дзіцятка зусім не можа перасоўвацца», — адзначыў Лубінец.

Амбудсмен дадаў, што вяртанне адбылося пры пасярэдніцтве Дзяржавы Катар і пры падтрымцы ЮНІСЕФ, а таксама пры садзейнічанні ў працы Дзяржаўнай памежнай службы.

«На жаль, лёс дзяцей трагічны — яны вымушаныя былі перажыць акупацыю родных гарадоў, бамбаванні і раненні, смерць родных. Некаторых РФ прымусова пашпартызавала і нават знайшла ім «апекуноў», — дадаў Лубінец.

Украінскія дзеці вярнуліся на радзіму з Расіі праз Беларусь, мяркуючы па паведамленні напярэдадні дзіцячай амбудсменкі Расіі Марыі Львовай-Бяловай, у якім яна дзякавала за садзейнічанне Памежнаму камітэту Беларусі.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна ведае пайменна амаль 20 тысяч украінскіх дзяцей, якіх выкрала Расія.

17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Адзначана, што яны, як мяркуецца, нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўкраінскіх дзяцей вучаць: «Тут ты паслужыш вялікай Расіі»

«Панічна баялася ехаць у Беларусь». Сястра ўкраінскага падлетка, якога вывезлі ў Расію, расказала, як вярнула брата на радзіму

Падлетак з Марыупаля, якога вывезлі з Расіі і хацелі забраць у расійскае войска, вярнуўся дадому 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930