Знайсці
21.02.2024 / 13:541РусŁacБел

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядаецца справа семінарыста Уладзіслава Беладзеда

«Абвінавачанні, вылучаныя супраць яго — несправядлівасць».

Пра гэта паведамляе амбасада Нямеччыны ў Беларусі.

«Сёння ў Мінску адбудзецца судовае пасяджэнне ў дачыненні да несправядліва зняволенага Уладзіслава Беладзеда. Абвінавачанні, вылучаныя супраць яго — несправядлівасць. Яны матываваныя палітычна. Прадстаўнік пасольства Нямеччыны ў Мінску, а таксама прадстаўнікі іншых дыпламатычных місій, сёння адправіліся да будынка суда, каб выказаць салідарнасць з Уладзіславам. Федэральны ўрад Нямеччыны патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі».

Уладзіслаў — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у Рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў мінскай Катэдры. Яму інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Выкладчыка катэхізіса з кафедральнага касцёла будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах

Падчас вобшуку ў мінскай архікафедры святароў білі — «Белсат»

Супраць Уладзіслава Беладзеда з кафедральнага касцёла распачалі крымінальную справу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
3
А да іншых чаму не прыходзілі?/адказаць/
21.02.2024
Нейкая выбарачнае салідарнасць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930