Знайсці
21.02.2024 / 18:2887РусŁacБел

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

У інтэрв'ю «Еўрарадыё» палітык Павел Усаў, адзін з лідараў руху «Вольная Беларусь», аспрэчыў сцвярджэнне, што ён выступае з крытыкай Святланы Ціханоўскай. Яна, на ягоную думку, крытыкі не вартая, бо пазбаўленая лідарскіх якасцяў.

Павел Вусаў. Скрыншот з відэа

«Ціханоўскую непасрэдна як такую я не крытыкую ніколі і ніколі не крытыкаваў, бо разумею, што Святлана Ціханоўская не мае тых неабходных якасцяў лідарскіх, якія маглі б паўплываць на фарміраванне эфектыўных структур.

Яе дзеянні, яе словы — гэта рэакцыя тых дзеянняў і словаў, якія фарміруюцца ў яе атачэнні. Я крытыкую структуры, а не персоны, і тых людзей, якія адказваюць за фарміраванне і функцыянаванне гэтых структур». 

Усаў лічыць, што

«дзейнасць гэтых структур на сённяшні дзень неэфектыўная. Яны займаюцца ўсім, чым заўгодна, але не займаюцца распрацоўкай нейкіх рэальных стратэгічных крокаў развіцця гэтых структур». 

Палітык прызнаўся, што лічыць сябе і адным з сааўтараў ідэі Аб'яднанага пераходнага кабінета і падтрымлівае на ідэйным узроўні Каардынацыйную раду. Аднак рэалізацыя і адной, і другой ідэі ідзе не так, як належыць.

Чытайце таксама:

Зянон Пазняк — пра Юлію Навальную: Кухарка-2, у манерах мадам пішчыць ФСБ

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

Святлана Алексіевіч: Зянон меў рацыю. А мы верылі ў Расію, чакалі дапамогі ад Расіі і расійскай інтэлігенцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
35
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
1
Кастусь/адказаць/
22.02.2024
Ваня,ну со своей позиции я не много могу сделать, но стараюсь в меру сил слабых
22.02.2024
Цікава , по понятной причине людей я вам не назову. делать что то с позняком жто гиблое дело. результат был бы лучше если не национальной основе, а гражданской. как павел мог так фатально ошибиться?
1
Маё імя/адказаць/
22.02.2024
olek, а распішыце, калі ласка, якія канкрэтна (у суме) грошы маеце на ўвазе, і як на іх "зарганізаваць рэвалюцыю"?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930