Знайсці
21.02.2024 / 19:392РусŁacБел

Унучка Ярмоленкі працуе ў «Мінск-Навінах»

Унучка мастацкага кіраўніка «Сяброў» зняла сюжэт, як артыст датэрмінова галасуе за дэпутатаў.

Скрын сюжэту «Мінск-Навіны»

26-гадовая Ульяна Ярмоленка — дачка сына Анатоля Ярмоленкі, Святаслава. 

Дзяўчына скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, паспела зняцца ў расійскай меладраме.

На «Мінск-Навінах» (дзяржаўнае агенцтва) яе сюжэты выходзяць з 2023 года. Летась дзяўчына ўдзельнічала ў вучэннях для дзяржаўнага медыя «Ваенкар».

Скрын СТБ

Перад выбарамі Ульяна запісала некалькі сюжэтаў на гэту тэму. Напрыклад, расказавала пра акцыю БРСМ, дзе школьнікам прапаноўвалі паспрабаваць сябе ў ролі дэпутата. Зняла і тое, як прыйшоў прагаласаваць яе дзед Анатоль.

Застаўка сюжэту «Мінск-Навіны»

Чытайце таксама:

Анатоль Ярмоленка праспяваў з расійскім прапагандыстам песню беларускага нацыяналіста ВІДЭА

Спявачка Алеся стала бабуляй, а Анатоль Ярмоленка — прадзядулем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
29
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
11
1
Пан Усялян /адказаць/
21.02.2024
Народны голас - як у срацы волас
0
даведка/адказаць/
21.02.2024
Ярмоленко озолотился на пропаганде режима и с рекламы этого всем своим кланов, включая внуков и детей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930