Знайсці
21.02.2024 / 22:33РусŁacБел

У Бярозаўцы арыштавалі на 15 сутак назіральніцу на выбарах 2020 года

У Бярозаўцы пад Лідай 60-гадовую мясцовую жыхарку Гражыну Гетка арыштавалі на 15 сутак, піша тэлеграм-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе». Жанчыну судзілі 19 лютага, па якім артыкуле — невядома.

Як пішуць аўтары канала, 16 лютага дома ў Геткі сілавікі правялі ператрус, жанчыну затрымалі.

У 2020 годзе Гетка была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. У верасні 2023 года яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь па артыкуле аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта хацеў «сарваць выбары»

Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі

Сілавікі паспрабавалі запісаць пакаяннае відэа, але ў іх нічога не атрымалася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930