Знайсці
22.02.2024 / 10:1811РусŁacБел

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў

25 лютага пройдзе «Адзіны дзень галасавання» (выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. Дэмакратычная супольнасць кажа, што выбару няма. Але як правесці гэты дзень?

Святлана Ціханоўская кажа: «Правядзіце гэты дзень з карысцю для сябе, а не для рэжыму!»

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала відэа, дзе расказала і паказала, як беларусы могуць правесці гэты дзень з карысцю для сябе — замест удзелу ў падмане.

«25 лютага не будзе ніякага выбару. У бюлетэнях няма ніякага выбару, няма людзей, якія прапануюць рэальныя змены, бо рэжым дапусціў толькі зручных марыянетак», — кажа Ціханоўская. Яна заклікае не ўдзельнічаць у бессэнсоўным фарсе і ігнараваць яго. Але што рабіць у нядзелю?

Дарадца Франак Вячорка прапануе прыгатаваць беларускую нацыянальную страву, з'есці самім або пачаставаць сяброў.

Ганна Красуліна — наведаць музей. Анатоль Лябедзька на спартыўнай пляцоўцы прапануе згадаць пра спорт: «Падцягніцеся 15 разоў або зрабіце шэсць пераваротаў». 

«Сустрэньцеся з сябрамі, або з тымі, каго даўно хацелі абняць», — раіць дарадца па моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава.

«25 лютага застаньцеся дома і а 10-й раніцы па мінскім часе на ютубе глядзіце марафон «Выбіраю новую Беларусь'25» — раіць Аляксандр Дабравольскі.

«Правядзіце гэты дзень з карысцю для сябе, а не рэжыму» — рэзюмуе Святлана Ціханоўская.

@nashaniva Пакуль вас заганяюць на галасаваць, спіс дэпутатаў ужо вядомы #беларусь#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости#минск#минскаяобласть♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Гульня ў імітацыю. БелТА апублікавала фота з выбарчага ўчастку, заблюрыўшы твары кандыдатаў

ЦВК: Яўка на датэрміновым б'е рэкорды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Трактар/адказаць/
22.02.2024
Ілюзіяніст, датэрмінова ўжо прагаласаваў?
7
Аграфена Федоровна /адказаць/
22.02.2024
Так вы , весельчаки,  приезжайте в Минск поделитесь своим весельем с народом, пока последние погранпереходы не закрыли.
0
Заатэхнік/адказаць/
23.02.2024
Ілюзіяніст, бэрэсэм-пеўнік, трымай жменю зерня.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930