Знайсці
22.02.2024 / 13:0113РусŁacБел

Лётчык Кузьмінаў жыў у Іспаніі па пашпарце на імя 33-гадовага Ігара Шаўчэнкі

Максім Кузьмінаў, які быў застрэлены ў на падземнай паркоўцы ў муніцыпалітэце Вільяхаёса, заехаў у Іспанію пад імем 33-гадовага ўраджэнца Данецка Ігара Шаўчэнкі. У яго быў украінскі пашпарт, выдадзены 22 верасня 2023 года.

Былы расійскі лётчык Максім Кузьмінаў, які перагнаў верталёт ва Украіну, уехаў у Іспанію ў кастрычніку мінулага года з сапраўдным пашпартам і фіктыўным данымі ў ім. Па дакументах, яму было 33 гады — на пяць гадоў больш, чым яму было на самай справе. У Іспаніі выдаў сябе за ўцекача з Данецка. 

Фота яго пашпарта апублікавала El Periodico. 

Цяпер мясцовыя ўлады чакаюць вынікаў біяметрычнай экспертызы, якую запыталі як у Расеі, так і ва Украіне. 

Па даных Mash, Кузьмінаву прысвоілі даныя загінулага ў 2014-м сепаратыста «ДНР» — Ігара Шаўчэнкі, які нарадзіўся 15 верасня 1990-га ў Данецку. 

El Periodico піша, што Максім Кузьмінаў жыў у раёне Алікантэ, дзе жыве шмат украінцаў і расіян.

Чытайце таксама:

У Іспаніі забілі пілота, які перагнаў ва Украіну расійскі верталёт

«У Расіі прынята пра нябожчыка ці добра, ці нічога». У Маскве пракаментавалі смерць пілота, які ўгнаў верталёт

ГРУ атрымала загад на ліквідацыю расійскага лётчыка, які перагнаў верталёт ва Украіну — «Расія 1»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
13
Абуральна
5
3
Умкермаксим ну и …с ним/адказаць/
22.02.2024
Положили его в гроб ну и ма его….
22.02.2024
Максим Дизайнер, Але ж мафіі даюць канкрэтную "наводку". Найперш трэба знайсці чалавека! Гэта і робіць агентура. А "брудную" частку, канешне, выканаюць мясцовыя за грошы.
0
Джек /адказаць/
22.02.2024
Я бы лёг на ,,дно,, в Лондоне пока всё не утихнет .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930