Знайсці
22.02.2024 / 14:091РусŁacБел

Яўген Перлін адрэагаваў на скандал: Я нікому не здраджваў

Былы вядучы беларускага тэлебачання, які сышоў адтуль у 2020 годзе, апублікаваў пост у інстаграме. У ім ён распавёў, як любіць Мінск, Беларусь, беларусаў, гэта ягоны дом, і ён нікому не здраджваў. Верагодна, гэта ягоны адказ прапагандыстам, якія накінуліся на крамы «Міла» за рэкламу з Перліным. У выніку рэкламу прыбралі.

«Я заўсёды глядзеў і гляджу на Мінск закаханымі вачыма. Гэта мой горад. <…> Гэта горад, які даў мне ўсё, і я аддаў яму, што мог. Столькі праектаў мы запусцілі, столькі прыгажосці паказалі ў вячэрнім шоу на ТБ, у рамках Еўрабачання і розных спартыўных турніраў.

У гэтым горадзе жывуць мае блізкія і сямʼя. Тут жывуць мае настаўнікі, які паўплывалі на мой шлях. Тут працуюць выдатныя лекары, якія заўсёды дапамагаюць на вышэйшым узроўні. Тут так шмат таленавітых маладых людзей — са свету творчасці і наогул розных прафесій. Я іх запрашаў у свае тэлепраекты і па гэты дзень паказваю ў сваіх сацсетках. У іх — энергія, крэатыў і тая самая іскра, якая стварае», — піша Перлін.

Ён дадае, што яго сёння асабліва натхняе, калі ён бачыць новыя праекты: «Калі хто-небудзь знаходзіць сілы, падтрымку і энергію, каб даць яшчэ больш жыцця Мінску і паказаць, як тут крута, душэўна і цёпла». 

«Тыя, хто жыве ў Беларусі, хочуць толькі лепшага для свайго дома, сямʼі і краіны. І я ў тым ліку. Так было заўсёды, не спрабуйце падмяніць паняцці — нікому я не здраджваў. Заўсёды верыў у нашых людзей. Мы з усім справімся! Галоўнае, не быць абыякавым. Беларусь — Наш дом. І іншага ў нас няма», — піша ён.

Перлін быў вядучым на БТ, сышоў адтуль у 2020-м. Цяпер вядзе вяселлі і карпаратывы.

Чытайце таксама:

«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву

На крамы «Міла» накінуліся за рэкламу з Перліным

Маргарыта Ляўчук выставіла гарачыя ФОТА з маладым чалавекам 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4
1
Валік/адказаць/
22.02.2024
Здрадзіць Лукашэнку гэта не здрада, а прадбачанне
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930