Знайсці
22.02.2024 / 14:413РусŁacБел

Валанцёры вызвалілі беларуса з рабства ў Свярдлоўскай вобласці Расіі

Беларус Вадзім Жалязкі прыехаў на заробкі ў Расію ў маі 2023 года па запрашэнні швагра. Яму абяцалі заробак у 25 тысяч расійскіх рублёў (каля 270 даляраў), але насамрэч забралі дакументы і ён працаваў за ежу. Вызвалілі 33-гадовага беларуса валанцёры «Альтэрнатывы».

Вадзіму сказалі, што ён будзе працаваць на пілараме. Аднак яго прывезлі на ферму ў Свярдлоўскай вобласці, у пасёлак Шадрыха. У мужчыны забралі ўсе дакументы, а яго працай стаў догляд за каровамі і дапамога па гаспадарцы, пішуць валанцёры.

За 10 месяцаў працы зарплату мужчыну не заплацілі ні разу. А за аднойчы згубленую карову Вадзіма жорстка збілі.

 

Калі валанцёры з журналістамі і выкліканым паліцэйскім прыехалі на месца, гаспадар фермы — армянін па імені Навер — заявіў, што дакументы ў Вадзіма не адбіраў, але потым іх аддаў. 

Пасля ўгавораў супрацоўнікаў паліцыі палічыць, колькі ж Вадзім зарабіў за амаль год працы, Навер зрабіў разлікі і сказаў, што ніколькі. Бо, як сцвярджаў гаспадар фермы, частку абяцанай зарплаты ён пералічваў былой жонцы Вадзіма ў кошт аліментаў, а астатняе пайшло на забеспячэнне яго прадуктамі харчавання і рэчамі. Паводле Навера, Вадзім яшчэ і застаўся даўжніком. Аднак грошы на квіток дадому ўсё ж даў.

Зараз Вадзім у бяспецы і ў бліжэйшы час зможа вярнуцца дадому, пішуць валанцёры.

Чытайце таксама:

Валанцёры ў Дагестане вызвалілі з рабства беларуса, якога купілі за 400 даляраў

Валанцёры выратавалі беларуса з рабства ў Расіі і вярнулі яго да родных у Магілёў

Апублікаваны рэйтынг краін ЕС паводле ўзроўню расізму. Расказваем, дзе расавай дыскрымінацыі больш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
17
1
Нейкі сюр/адказаць/
22.02.2024
Харашо, што мужчына умеет гаварыць парускі, іначэ он бы не понял распаражэнія сваего рускага хазяіна. А рускій хазяін харошый чэлавек, патамушта адпусціл мужчыну і дажэ дал дзенег, хоць мужчына яму был должэн. А рускіе паліцэйскіе - ваабшчэ маладцы, патамушта папрасілі адпусціць мужчыну дамой. Рускіе хазяева, паліцэйскіе і язык - самые лутшые ў мірэ!
1
Рабы нямыя/адказаць/
22.02.2024
А навошта?
5
Максим Дизайнер/адказаць/
22.02.2024
Куда наши бедные беларусы только не бегут из этого болота. Ну и швагар - красавец, конечно. Не удивлюсь, если из наших. Сейчас еще на родине после всех приключений сядет на стакан, попадет в ЛТП, и будет рабом, только уже у своих, на этот раз на пилораме.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930