Знайсці
22.02.2024 / 15:515РусŁacБел

Мукавозчык: Калі ГУБАЗіК затрымае мяне за падпіску на Матольку, абсалютна будзе мець рацыю

Прапагандыст Андрэй Мукавозчык паразважаў, што будзе з праўладнымі журналістамі, якія падпісаны па працы на «экстрэмісцкія» каналы.

Андрэй Мукавозчык. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

У праграме «Скажинемолчи» на БТ вядучая Вікторыя Папова заўважыла, што цяпер усіх журналістаў правяраюць: «Цяпер без праверкі нацбяспекі ты ніякія мерапрыемствы не наведаеш. Але ж ёсць памылкі.

Ёсць людзі з аднолькавымі прозвішчамі, якія не стаялі, не рабілі, не прыцягваліся. Але іх не пускаюць, пазбаўляюць. У гэтага медаля ёсць адваротны бок. І мы пазначаем гэтых людзей. Мы іх адварочваем на пустым месцы. Як тут быць? Ці правільна працуе сістэма правасуддзя?»

«Гэта дыялектыка. Любое белае ўтрымлівае ў сабе трошкі чорнага. Ні адна сістэма не працуе ідэальна. Тое, што мы цяпер гаворым, ужо крокі да таго, каб яна працавала лепей», — адказаў ёй Мукавозчык.

Прапагандыст тлумачыць: там выконваюць загады.

«У нас задаюць пытанне: «Што мне рабіць? Я журналістка і па службовых абавязках падпісана на экстрэмісцкія каналы. Вось калі ў мяне возьмуць тэлефон і правераць, што са мною будзе?

Нармальны адказ — забяруць на 15 сутак. І за гэты час разбяруцца. Чалавек з ГУБАЗіК не павінен ведаць, што я Мукавозчык. Ён бачыць у мяне падпіску на NEXTA, Матольку і рэагуе так, як яму прадпісвае службовая інструкцыя. І ён абсалютна мае рацыю».

Чытайце яшчэ:

Мукавозчык: Пагоню пара ў іх забіраць, яна павінна быць наша

Мукавозчык узначаліў секцыю публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў

Комік Танковіч — пра Мукавозчыка, Галыгіна і працу ў NEXTA

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
28
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Ніхто/адказаць/
22.02.2024
Мукавозчык так гаворыць, бо яго ўсё роўна прызнаюць. А вось калі каго-небудзь меней вядомага прымуць так, як іншых нявінных беларусаў - са здзекамі, са збіццём, з выдзіраннем валасоў, з катаваннем электрашокерам - вось няхай на ўласнай скуры адчуюць.
1
Товарищ Сталин, произошла ужасная ошибка/адказаць/
22.02.2024
Уже представляю себе избитого муковоза, валяющегося в слезах, соплях, моче и кале на полу в губопике и вопящего, что он не подписывался, а его самого только что подписали
1
До москвы, до оборы/адказаць/
23.02.2024
маскавіта мудазвончыкава не патрэбна зачыняць на 15 содней. Лепей пакласьці яго ў чорны пакет і адправіць на цягніку назад на масковію.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930