Знайсці
22.02.2024 / 16:597РусŁacБел

BMW сцвярджае, што ніколі не дарыў Лукашэнку ніякай машыны

19 студзеня Лукашэнка, наведваючы завод «БелДжы», сярод іншага згадаў, што шмат гадоў аўтамабільны канцэрн BMW нібыта падарыў яму «першы маленькі-маленькі аўтамабіль». Гэтую заяву Беларускі расследавальніцкі цэнтр папрасіў пацвердзіць ці абвергнуць прадстаўнікоў самога канцэрна.

Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Выступаючы 19 студзеня перад рабочымі на заводзе «БелДжы», Лукашэнка даказваў ім перспектыўнасць электрааўтамабіляў:

«Увесь свет сёння заточаны на вытворчасць… гібрыдных аўтамабіляў. Гэта значыць дызельнае паліва, бензін той жа, рухавік, падзарадка — электрамабіль. І чыстыя электрамабілі.

Увесь свет сёння, усе кампаніі, усе, і BMW, неяк яны мне падарылі першы маленькі-маленькі аўтамабіль шмат гадоў таму. Гэта значыць, яны ўжо тады пачалі рабіць электрамабілі. Гэта значыць свет нам дэманструе, куды рухацца».

«Мы ўважліва выслухалі гэтую прамову спадара Лукашэнкі. Для BMW AG і яго гандлёвых партнёраў, як сусветнага вытворцы аўтамабіляў, выкананне законаў і правілаў з'яўляецца абавязковым.

Пасля праверкі фактаў нашым афіцыйным імпарцёрам BMW у Беларусі мы не можам пацвердзіць заяву спадара Лукашэнкі аб тым, што ён «у мінулым атрымаў аўтамабіль у падарунак ад BMW», — пракаментавалі гэтую заяву ў BMW.

У 2019 годзе Аляксандр Лукашэнка ўжо, дарэчы, хваліўся, што атрымаў машыну ад вядомага вытворцы ў падарунак. Тады гаворка ішла пра Tesla: «У мяне ёсць электрычная машына Tesla, я часам яе тэстую. Маск падарыў». Аднак заснавальнік кампаніі Tesla Ілан Маск гэтыя словы Лукашэнкі адразу ж абверг, а ягонае лаканічнае Uh no, напісанае ў твітары з гэтай нагоды, стала мемам.

Чытайце таксама:

Каардынатар польскіх спецслужбаў паведаміў, што Лукашэнка гаворыць лухту

Пуцін папрасіў Лукашэнку сказаць два словы, а ён сказаў чатыры. І ўсе чамусьці па-беларуску

«Людзі павінны адчуваць сябе ў бяспецы ў любы час сутак». Лукашэнка ўпэўнены, што такое адчуванне з'яўляецца пры назіранні ўзброеных сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Руслан/адказаць/
22.02.2024
Концерн BMW срочно включить в список экстремистских организаций! А ещё для них напрашивается статья УК РБ, "За оскорбление ..."  :)))
0
Проста жыхар/адказаць/
23.02.2024
Руслан, ён забароніць продаж BMW у Беларусі, як калісьці зрабіў са Шкодай.
0
Маск падарыў/адказаць/
23.02.2024
Маск падарыў....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930