Знайсці
22.02.2024 / 17:1619РусŁacБел

У школах могуць увесці адзіны дрэс-код і для настаўнікаў

Пра тое, што ў беларускіх школах хочуць увесці адзіную форму для вучняў, гаворка вядзецца даўно. Але ёсць пэўныя праявы таго, што прынамсі ў некаторых рэгіёнах краіны задумваюцца пра адзіны дрэс-код не толькі для вучняў, але і для педагогаў, заўважыў «Матолька Памажы».

Ва ўпраўленні па адукацыі Мінскага райвыканкама паведамілі, што шэраг школ Міншчыны ўжо ўвёў адзіны стыль адзення для настаўнікаў. Публікацыя пра гэта мае назву «Мінскі раён — за дрэс-код педагогаў!» і ў ё прадэманстраваны адзіны стыль убрання школьных настаўнікаў у Заслаўі, Калодзішчах, Сеніцы і ў вёсцы Рагава.

У публікацыі гаворыцца, што школы, маўляў, самастойна вызначылі патрабаванні да знешняга выгляду работнікаў, але тое, што гэта набыло масавы характар і супала ў часе, дае падставу меркаваць, што гаворка ідзе пра цэнтралізаваную ініцыятыву, якую кіраўніцтва школ толькі праводзіць у жыццё.

Эксперты маніторынгавай групы па адукацыі @iSANS_Belarus лічаць, што ўвядзенне паўнавартаснага адзінага стылю ў вопратцы педагогаў — цалкам верагоднае, асабліва калі ўлічваць бягучыя тэндэнцыі, скіраваныя на ўсеагульную ўніфікацыю.

Чытайце таксама:

Сабраць дзіця ў школу: цэны параўноўваюць бацькі ў Беларусі, Літве і Польшчы

У мінскіх школах з наступнага года падумваюць увесці адзіную форму — з дзяржаўнай сімволікай

Як сабраць дзіця ў школу з найменшай шкодай для яго здароўя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
21
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
0
Курт/адказаць/
22.02.2024
Какие то половинчатые меры, даёшь единую форму нижнего белья и носков для лояльных педагогов! Плюс единый фасон причесок, Северная Корея наш друг, сотоварищ и брат по несчастью.
23.02.2024
Если бы профессия учителя была уважаемой в обществе, то форма в качестве отличительной черты - неплохая идея. Но в текущих реалиях - как и мусоров - знак рабов, за невысокую зарплату согласных на всё, лишь бы не уволили.
0
Гуччи /адказаць/
23.02.2024
Красотища какая!  Сначала нужный бюллетень подкладываешь, потом детям мозги промываешь, соглашаешься на все распорядки сверху, а потом раз -  и  ходишь в костюме кладовщицы. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930