Знайсці
22.02.2024 / 17:549РусŁacБел

Мужчына ў Мазыры перарэзаў горла сабаку і выкінуў на сметнік. Крыміналку заводзіць адмовіліся

5 студзеня ў Мазыры жыхары аднаго з дамоў выявілі на сметніцы сабаку з перарэзаным горлам. З дапамогай камер відэаназірання ўдалося высветліць, што чалавек ноччу прайшоў з сабакам праз іх двор, а вярнуўся ўжо без яго. Пасля абурэння ў сацсетках на гэты выпадак адрэагавалі дзяржСМІ, назваўшы забойства выпадкам, абуральным па сваёй жорсткасці і цынізму, а міліцыя пачала праверку. Цяпер зоаабарончыя рэсурсы апублікавалі адказ міліцыі адносна гэтага інцыдэнту, піша «Флагшток».

Праз месяц пасля здарэння старшы ўчастковы міліцыянер аддзялення аховы правапарадку МУС маёр Яўген Красюк паведаміў пра вынікі праверкі.

Афіцыйны адказ міліцыі з адмовай распачынаць крымінальную справу (крыніца: зоаабарончы канал у Instagram)

Паводле паведамлення, міліцыі ўдалося ўстанавіць чалавека, які зарэзаў сабаку: яго завуць Яўген Ахламёнак. Матыў забойства сабакі на пляцоўцы для смецця ў двары жылога дома тлумачыцца так: «Сабака быў стары і пакутаваў ад хвароб».

Яўген Ахламёнак з сабакам у 2022 годзе (крыніца: асабістая старонка Ахламёнка ў «ВКонтакте»)

Сам Ахламёнак тлумачыў свае дзеянні так: «Здзейсніў [забойства], бо не мог назіраць, як сабака пакутуе, а бацькі былі супраць усыплення сабакі ў ветэрынарнай клініцы».

Участковы Красюк 19 студзеня накіраваў даныя праверкі ў мясцовы аддзел Следчага камітэта. Праз 5 дзён следчыя вярнулі матэрыял участковаму з адмовай распачынаць крымінальную справу паводле артыкула «Жорсткае абыходжанне з жывёлай» (ч. 1 арт. 339). Яны растлумачылі, што крымінальная адказнасць па гэтым артыкуле наступае толькі ў выпадку здзяйснення дзеі ў прысутнасці малалетняга або з хуліганскіх, карыслівых ці іншых нізкіх памкненняў. Тут жа нічога гэтага, маўляў, не было.

У выніку следчыя прапанавалі прыцягнуць Ахламёнка да адказнасці па адміністрацыйным артыкуле 16.29 «Жорсткае абыходжанне з жывёлай або пазбаўленне ад жывёлы». Па гэтым артыкуле самае суровае пакаранне — штраф у 30 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Памятаеце, як у Барысаве сабакі «запусцілі» аўто? Вось што магло быць прычынай здарэння

У Мазыры свойскі сабака праваліўся пад лёд і ледзь не загінуў

У Ждановіцкім сельсавеце выявілі шаленства. Хворая казуля прыйшла на падворак — з ёй кантактавалі і людзі, і жывёлы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
15
0
Андрусь/адказаць/
23.02.2024
Гэты (новаспечаны) маёр Яўген Красюк, які нібыта расследаваў забойства сабакі - адзін з актыўных удельнікаў рэпрэсіяў супраць жыхароў суседніх Каленкавічаў, у РАУСе якіх ён тады прыслужваў лукашэнку. У 2021 годзе ён (тады яшчэ ў званні капітана) напісаў данос на пенсіянерку, абвінаваціўшы яе ў правядзенні масавага мерапрыемства на сцяне ўласнага прыватнага дома, праз тое, што там была намалаваная Пагоня на бел-чырвона-белым фоне. Жанчыну іншая прыспешніца лукашэнкі Святлана Сарнаўсая аштрафавала на 290 рублёў. ( https://palesse.press/news.php?slug=1064 ) Для Красюка лізаблюдства, бесчалавечнасць і адсутнасць сумлення - рыса характару. Як бачым, выслужлівасць перад рэжымам дапамагла яму не толькі атрымаць новае званне, але і перабрацца ў суседні больш буйны горад. Прозвішчы такіх Красюкоў пакрытыя вечнаю ганьбаю. І забываць іх нельга, пакуль не адбудзецца люстрацыя і яны не панясуць пакаранне за свае заведама хлуслівыя даносы і сфабрыкаваныя справы.  
1
Хасэ Карэрас/адказаць/
23.02.2024
Адрэзаць яйкі і няхай далей цешыцца свайму жыццю.
0
Смоўж/адказаць/
23.02.2024
А што тут дзіўнага? За забойства людзей справы не заводзяць, а тут сабака...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930