Знайсці
22.02.2024 / 19:083РусŁacБел

Маці Навальнага паказалі цела сына, але выдаваць адмаўляюцца

Людміла Навальная, маці загінулага ў турме расійскага палітыка Аляксея Навальнага, расказала, што ўчора яе таемна адвезлі ў морг, дзе паказалі цела сына.

Людміла Навальная. Скрыншот з відэа

«Следчыя сцвярджаюць, што ім вядомыя прычыны смерці. У іх гатовыя ўсе медыцынскія і юрыдычныя дакументы, якія я бачыла. Медыцынскае пасведчанне аб смерці я падпісвала», — паведаміла Людміла Навальная.

Жанчына падкрэсліла, што па законе ёй павінны былі адразу аддаць цела сына, але следчыя і крыміналісты гэтага не зрабілі.

«Замест гэтага яны шантажуюць мяне, ставяць мне ўмовы, дзе, калі і як павінен быць пахаваны Аляксей», — сцвярджае маці загінулага палітыка.

«Яны хочуць прывезці мяне на ўскраіну могілак, да свежай магілы і сказаць: вось тут ляжыць ваш сын. Я на гэта не згодна», — кажа Навальная.

Людміла Навальная патрабуе аддаць ёй цела.

Чытайце таксама:

Зянон Пазняк — пра Юлію Навальную: Кухарка-2, у манерах мадам пішчыць ФСБ

Столтэнберг: Смерць Навальнага — падстава павялічыць дапамогу Кіеву

«Не будзьце больш жорсткімі, чым Пілат». Праваслаўныя святары звярнуліся да ўладаў Расіі з просьбай аддаць цела Навальнага сям'і

Байдэн назваў Пуціна «звар'яцелым сукіным сынам»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
22
10
Пофіг/адказаць/
22.02.2024
Не цікавы справы рашкі.
1
У гэтым увесь цар/адказаць/
22.02.2024
Що, пуцінака настолькі моцны, што свайго апанента просіць закапаць як мага хутчэй і без сведкаў
6
Ну і/адказаць/
22.02.2024
Ну і што ? Беларусаў больш хвалюе вайна ва Ўкраіне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930