Знайсці
22.02.2024 / 23:302РусŁacБел

Псіхічна хворага мужчыну, які напаў з сякерай на медыкаў, вырашылі ўзяць пад варту

33-гадовага мінчука, які напаў з сякерай на медыкаў, вырашылі ўзяць пад варту. Яму інкрымінуюць замах на забойства дзвюх асоб па ч. 1 арт. 14, п. 1 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса, паведамляе прэс-служба мінскай пракуратуры.

«Пракурор санкцыянаваў прымяненне названай меры стрымання з улікам абставін і цяжару зробленага, асобы абвінавачанага, які неаднаразова праходзіў стацыянарнае лячэнне ў ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя», — гаворыцца ў прэс-рэлізе пракуратуры.

12 лютага паведамлялася, што мужчыну адправілі ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

За два дні да гэтага, у суботу 10 лютага, ён нанёс фельчарам, якія прыехалі да яго дахаты па выкліку, не менш за 20 удараў у вобласць галавы і твару. Толькі дзякуючы таму, што бацька, які прыбег на шум, здолеў паваліць сына на падлогу і забраць у яго сякеру, справа не скончылася зусім трагічна.

Як расказаў бацька мужчыны, ён ужо больш за 10 гадоў пакутуе на псіхічнае расстройства і літаральна за пяць дзён да здарэння яго выпісалі з бальніцы пасля чарговага лячэння. Аднак лепш яму не стала.

Чытайце таксама:

На АНТ расказалі падрабязнасці нападу на дактароў хуткай дапамогі ў Мінску

Чалавека, які пасек фельчараў хуткай дапамогі сякерай, за некалькі дзён да таго выпісалі з псіхбальніцы

На мужчыну, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі з сякерай, завялі крымінальную справу

У Мінску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі ў рэанімацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0
1
даведка/адказаць/
23.02.2024
Его признают невменяемым и отправят на принудительное псих. лечение, откуда он может уже никогда не выйти.

0
Со времён полета над гнездом ничего не меняется /адказаць/
23.02.2024
"літаральна за пяць дзён да здарэння яго выпісалі з бальніцы пасля чарговага лячэння" -------++++ Так какое же это "лечение" если лучше не становиться а прибывших санитаров уже с топором встречают ???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930