Знайсці
23.02.2024 / 08:152РусŁacБел

Бухгалтарка з Гомеля падрабляла даведкі, што здае кроў. Яе падвяла сквапнасць

Жанчына незаконна атрымала 2200 рублёў і цяпер павінна заплаціць удвая болей.

Фота: belkagomel.by

Бухгалтар гомельскага прадпрыемства прыдумала незвычайны спосаб заробку — яна падрабляла даведкі, што здае кроў, і атрымлівала за гэта грошы. У нейкі момант жанчына ўвайшла ў азарт і настолькі зачасціла з данацыямі, што трапіла пад крыміналку, піша belkagomel.by.

Бухгалтар здавала кроў з 2017 года. І ведала, што па законе донар можа разлічваць на аплачаны дзень для адпачынку і аднаўлення сіл. А яшчэ — на заробак, грошы на які выдзяляюцца з абласнога бюджэту.

— Тэхнічна гэта выглядае так, — тлумачыць памочнік пракурора Кацярына Баранава. — Цэнтр трансфузіялогіі выдае донару даведку аб вызваленні ад працы, якую той павінен паказаць наймальніку і атрымаць ад яго іншую даведку — аб сярэднядзённым заробку. Гэты дакумент донар адносіць у цэнтр і атрымлівае належную суму. Пры гэтым грошы выдаюцца наяўнымі.

Як устанавіла следства, жанчына сама друкавала даведкі аб заробку, ставіла ў іх подпісы за дырэктара прадпрыемства і перадавала ў цэнтр трансфузіялогіі. Такім чынам яна незаконна атрымала больш за 2200 рублёў.

Пад падазрэнне ў махлярстве бухгалтар трапіла, калі скараціла інтэрвалы паміж платамі крыві — часам па дакументах яны не перавышалі і трох-чатырох дзён, хоць павінны складаць больш за два тыдні.

У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу. Суд прызнаў яе вінаватай у махлярстве і прызначылі штраф чатыры тысячы рублёў. Прычыненую шкоду бухгалтар кампенсавала яшчэ да суду.

Чытайце таксама:

Дырэктар ліцэя ў Польшчы прайграў грошы навучэнцаў і зʼехаў у Беларусь. Але вытрымаў толькі 10 дзён

Дзяўчына хацела абыграць казіно. Яна ўлезла ў сумнеўную справу і страціла $1234

У Мінску ідзе суд аб крадзяжы грошай дольшчыкаў «Грушаўскага пасада». 430 пацярпелых і 58 мільёнаў рублёў шкоды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Влад Д./адказаць/
23.02.2024
Орудие преступления - кровь - конфисковать в доход государства.
0
Woodoo Cult/адказаць/
24.02.2024
Жадность фраерку сгубила))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930