Знайсці
23.02.2024 / 19:142РусŁacБел

«Яго звальненне падаравала мне перадышку і дало магчымасць вызваліцца па званку». Палітвязень пра памерлага экс-начальніка «Віцьбы» 

Ва ўзросце 47 гадоў у іншы свет пайшоў экс-начальнік віцебскай ПК-3 Аляксей Старавойтаў. Пра нябожчыкаў добра ці нічога. Добрых слоў для пайшоўшага з жыцця ў мяне няма. Але і маўчаць не магу, бо ў памяці засталіся сляды палітычных рэпрэсій, піша ў фэйсбуку былы палітвязень з акурат гэтай калоніі, праваабаронца Леанід Судаленка. 

Аляксей Старавойтаў

Я сядзеў са статусам «злоснага парушальніка», без права перапіскі, без спатканняў з блізкімі, пазбаўляўся перадач і званкоў, з абмежаваннямі на атаварку, і нават вызваляўся з ШІЗА…

З «гаспадыняй» ці «старым», як там пазначалі яго паміж сабой зняволеныя, мне давялося пазнаёміцца ў «Віцьбе» пасля каранціну пры размеркаванні па атрадах.

«Восьмы атрад, дрэваапрацоўка!» — грозным росчыркам пяра адправіў мяне падмятаць пілавінне ў халодны цэх палкоўнік унутранай службы, папярэдне ўчыніўшы публічны допыт, чаму замест таго, каб растлумачваць пратэстоўцам наступствы несанкцыянаваных пратэстаў, я стаў іх арганізатарам і фінансістам.

«Чаму не заклікаў пратэстоўцаў атрымаць дазвол на мітынгі?» — запытваў у прысутнасці не менш за дзясятка падначаленых у мяне начальнік.

Выглядала гэта дзеянне, як быццам сын у прысутнасці сваіх сяброў паказушна вучыць жыццю свайго бацьку. Прынамсі, тады так здавалася, маё здароўе гэтую групу асоб сапраўды не цікавіла…

Нягледзячы на дастаткова малады ўзрост, «стары» выглядаў вельмі дрэнна, на выгляд каля 60-ці. Зэкаўскае радыё шапталася, што «бухае» палкоўнік не па-дзіцячы. Характэрны колер твару і велізарны жывот казалі самі за сябе і на карысць гэтай версіі.

Успамінаю, 31 снежня «гаспадыня» з'явілася павіншаваць атрад з Новым годам. Са словамі, якія там вельмі часта гучаць, што «мне вас не шкада, шкада вашых родных», служывы пажадаў усім хуткага вызвалення. Як зразумелі мяне? Але атрад не адрэагаваў. Трэба адказваць: «Так точно!» — вучыла вязняў салдацкаму жыццю пры сваім жыцці «гаспадыня».

А потым ад майго імя ў інтэрнэце спецслужбы закінулі палкоўніку пагрозы. Прыбягае неяк перапалоханы опер у атрад і давай асабіста сам трусы мае і шкарпэткі ў кэшары пералічваць. Знайшоў на дне сумкі зубачыстку, якая вывалілася, і са словамі «рыхтуйся да горшага» ўцёк пісаць рапарт.

Я ў думках бачыў сябе ўжо ў ШІЗА, але раптам у калонію заляцеў вецер перамен. Хадзілі чуткі пра хваробу «гаспадыні», у курыльнях зэк-радыё шаптала пра ягоны арышт. Гэта было недзе год таму, у студзені 2023 года.

У любым выпадку, сыход з пасады «гаспадыні» падараваў мне, злоснаму парушальніку і не стаўшаму на шлях выпраўлення вязню, перадышку і даў магчымасць вызваліцца па званку. З прыйшоўшай на змену новай «гаспадыняй» мае шляхі не перасекліся…

Чытайце таксама:

Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў. Яму было 47 гадоў

Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»

На працоўным месцы нечакана памёр начальнік міліцыі ў Оршы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
0
Проста жыхар/адказаць/
23.02.2024
"Пра нябожчыка або добра, або нічога" - гэта скарочаная версія прыказкі. Цалкам яна гучыць "Пра нябожчыка або добра, або нічога, акрамя праўды."
1
Вано/адказаць/
23.02.2024
Вельмі пільна адсочваць ягоные калегі з другіх установак... А хто сказаў што ваша чарга не наступіць... Ці пагрукае з касой...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930