Знайсці
24.02.2024 / 20:011РусŁacБел

Беларускія пляжныя футбалісты прайгралі ў паўфінале чэмпіяната свету італьянцам

Зборная Беларусі па пляжным футболе ў паўфінале чэмпіяната свету саступіла па серыі пенальці італьянцам і цяпер у матчы за бронзавыя медалі сустрэнецца з Іранам.

Гульня атрымалася вельмі напружанай, інтрыга ў ёй не спадала да апошняй хвіліны.

Пасля першага тайма зборная Беларусі вяла 2:0, забітымі мячамі адзначыліся Ігар Брышцель і Яўген Новікаў.

Пасля перапынку італьянцы зраўнялі лік. За 6 хвілін да канца асноўнага часу матча Ігар Брышцель са штрафнога ўдару зноў вывеў Беларусь наперад, але ўсяго толькі крыху больш чым праз хвіліну італьянцы аднавілі раўнавагу.

Дадатковы час лік на табло не памяняў, і ўсё вырашылася ў серыі пенальці. Італьянцы былі дакладныя ўсе пяць разоў, а вось чацвёрты па чарзе ўдар беларускага футбаліста быў няўдалым. Такім чынам: 3:3 ў асноўны і дадатковы час матча і 4:5 на карысць Італіі ў серыі пенальці.

У фінале італьянцы сустрэнуцца з бразільцамі, а беларусы — з іранцамі.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі па пляжным футболе сенсацыйна выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
2
Неонигилист/адказаць/
24.02.2024
Поздравляем с поражением! От души порадовали!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930