Знайсці
24.02.2024 / 20:451РусŁacБел

У Брэсце заўважылі знікненне кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў

Нядаўна паведамлялася, што ў Брэсце знік і меркавана затрыманы намеснік старшыні мясцовага аблвыканкама Валянцін Зайчук. Але выглядае, што такая праблема не толькі ў яго аднаго. Паводле звестак тэлеканала «Белсат», больш за месяц ужо не відаць і не чуваць таксама дырэктара прадпрыемства «Брэсцкая кацельная гаспадарка» Юрыя Аверчука.

Юрый Авярчук (злева) і Сяргей Вайтуховіч. 17 студзеня 2024 года. Фота: bkh.brest.by

Пра тое, што Юрый Авярчук некуды знік, «Белсату» на ўмовах ананімнасці паведамілі супрацоўнікі «Брэсцкай кацельнай гаспадаркі». Яго не бачылі ўжо больш за месяц, а некаторыя сцвярджаюць, што дырэктара прадпрыемства выводзілі з кабінета ў кайданках.

Апошні раз Авярчук з’яўляўся на публіцы 17 студзеня. На фота, размешчаных на сайце прадпрыемства да гэтай даты, можна ўбачыць яго разам з яго намеснікам па ідэалагічнай рабоце Сяргеем Вайтуховічам, далей жа на ўсіх фота Вайтуховіч адзін.

Юрый Авярчук кіраваў «Брэсцкай кацельнай гаспадаркай» з 2017 года, а ў 2022-м, калі прадпрыемства адзначала сваё 55-годдзе, нават прызнаваўся мясцовай уладай чалавекам года.

Неафіцыйныя крыніцы сцвярджаюць, што прычынай магчымага яго затрымання стаў хабар.

@nashaniva У Брэсце, падобна, арыштавалі чыноўніка. На працы яго не бачылі ўжо больш за месяц #брест#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#беларусьсейчас#белорусы♬ Mozart/Requiem "Lacrimosa"(1394506) - Mint

Чытайце таксама:

Некуды знік першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Магчыма, яго затрымалі

Бярозаўскім мясакансервавым камбінатам цяпер кіруе Піва

Лукашэнка пацвердзіў затрыманні супрацоўнікаў ДФР

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
13
0
Кастусь/адказаць/
24.02.2024
НЛО прилетело и украло к себе на Тау Кита, сказали нам очень нужны такие специалисты, крэпкие, колхозы некому поднимать с колен
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930