Знайсці
25.02.2024 / 10:046РусŁacБел

Пятрухін пра сямейную драму падчас турмы: жонка змяніла прозвішча сабе і сыну

Аўтар ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін у новым выпуску ТОКу расказаў, пра што шкадуе.

Сяргей Пятрухін. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Сяргей Пятрухін у мінулым быў вядомым блогерам. У 2020-м годзе ён быў арыштаваны. Выйшаў на волю ён ў снежні 2022 года. А нядаўна праз пагрозу новага затрымання выехаў за мяжу.

Па словах Сяргея, ён шкадуе, што ў выніку ўсіх падзей, што з ім адбыліся, страціў сям'ю.

«Жонка памяняла прозвішча. Сыну памяняла. І маці мая за Лукашэнку. І сястра мяне ў гэтым плане не падтрымлівае».

@tokbelarus «Я раней быў звычайным ватнікам. І міліцыя, думаў, нармальная ў нас» Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра пераломны момант у сваім жыцці, калі ён зразумеў, што нешта ў «краіне для жыцця» ідзе не так #брест#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#милициябеларуси#странадляжизни♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Акрамя гэтага, як адзначае мужчына, пасля турмы разладзіліся адносіны з сынам. «Там поўны дысбаланс».

Але Пятрухін не тлумачыў сыну, чаму яго пасадзілі:

«Ён вучыцца ў нейкай там школе з міліцэйскім ухілам. Мне жонка сказала: «Ты туды нават не заходзь».

«Але я неяк перажыву», — гаворыць мужчына і адзначае, што разумее, у чым сэнс яго ахвяры:

«Мне вельмі істотна, што пра мяне будуць думаць людзі і мой сын. Потым ён разбярэцца. І калі разбярэцца, будзе мной ганарыцца».

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
61
Абуральна
7
0
Тэкля/адказаць/
25.02.2024
FF, Не магу сказаць, што мне ўсё адно. З ярымі лукашыстамі стасункаў не падтрымліваю, не гледзячы на сваяцтва. З адэкватнымі стасуюся. У асноўным на мінімальным узроўні
1
Выснова/адказаць/
25.02.2024
Шукай жонку нe ў карагодзе, а ў агародзе.
25.02.2024
Гэта канешне трагедыя, ды й яшчэ якая. Аптымізма Пятрухіна наконт сына не падзяляю, бо калі ен з маленства патрапіў ва ўстанову Карпенкова дзе зь яго вырабляюць умоўнага Паўліка Марозава, то нічым ен ганарыцца потым не будзе у лепшым выпадку.
Яно часта так, у маладосьці зусім бывае не звяртаеш увагу якіх поглядаў твая абраніца ці абраннік, нават якоў канфэсіі. А потым .... І дзяцей дзеляць і што заўгодна.
Ну а калі яшчэ маці не на тваім баку, то зусім самотна, бо маці па вызначэньню павінна быць на баку дзіцяці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930