Знайсці
25.02.2024 / 10:0724РусŁacБел

39-гадовая ўраджэнка Ірана перамагла на конкурсе «Міс Германія»

У гэтым годзе ў конкурсе знялі ўзроставае абмежаванне для ўдзельніц.

Апаме Шанаўэр. Фота: Philipp von Ditfurth / picture alliance праз Getty Images

Апаме Шанаўэр — 39-гадовая архітэктарка з іранскімі каранямі, якая жыве ў Берліне, — перамагла на конкурсе «Міс Германія», вынікі якога падвялі ў горадзе Руст увечары 24 лютага.

Шанаўэр нарадзілася ў Тэгеране, але жыве ў Нямеччыне з шасцігадовага ўзросту. Яна мае намер падтрымліваць маладых жанчын з міграцыйнымі каранямі. Падчас конкурсу маці дваіх дзяцей не раз падкрэслівала сваю прыхільнасць да барацьбы за правы жанчын з фокусам на сітуацыі ў Іране.

Пераможца конкурсу атрымае ўзнагароду Female Leader Award, грашовая частка якой складае 25 000 еўра.

Па дадзеных арганізатараў, заяўку на ўдзел у конкурсе падалі 15000 жанчын. У фінале Шанаўэр удалося абысці восем суперніц. На гэты раз узроставае абмежаванне (39 гадоў) адмянілі. Самай старэйшай удзельніцы фіналу — жыхарцы Гамбурга Міньён Каволлік — 42 гады.

За апошнія гады конкурс «Міс Германія» змяніў сваю канцэпцыю. Раней удзельніцам трэба было праходзіць па подыуме ў бікіні. З 2019 года ў галаву паставілі асабістыя якасці жанчын, а таксама іх «гатоўнасць праявіць адказнасць». Пераможцы больш не апранаюць карону, аднак стужка праз плячо захавалася.

Чытайце таксама:

Ботакс: калі і ў якіх выпадках яго прымяняць?

Японская ўкраінка адмовілася ад тытула «Міс Японія». Падвяло рызыкоўнае каханне

«Названая сума — гэта толькі мара». Беларускі расказалі, колькі ім трэба грошай для шчасця і хто ў сям'і павінен іх зарабляць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
3
гблн/адказаць/
25.02.2024
не такі як ёсць, простите, чувак, перепутал гоблен с полом и вышло хамовато! Дык будут ещё версии, проницательный мой? 😁
1
паранджа/адказаць/
26.02.2024
"За апошнія гады конкурс «Міс Германія» змяніў сваю канцэпцыю. Раней удзельніцам трэба было праходзіць па подыуме ў бікіні. З 2019 года ў галаву паставілі асабістыя якасці жанчын, а таксама іх «гатоўнасць праявіць адказнасць»."
прыгожая апаме. і сукенка прыгожая. можа больш сціплымі стануць немкі пад уздзеяннем ісламістаў... а тое брыдка глядзець на тлустыя целы з абвіслымі цыцкамі старых немак, якія загараюць топлес
0
Мужпатриа/адказаць/
27.02.2024
Что это за конкурс? Тема титек не раскрыта. Куда мы катимся? Ой, Европа. :))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930