Знайсці
25.02.2024 / 12:188РусŁacБел

«АДКБ не рухне». Лукашэнка пракаментаваў выхад Арменіі з гэтай арганізацыі

На гэтым тыдні стала вядома, што Ерэван замарозіў удзел у АДКБ, пра што паведаміў прэмʼер-міністр краіны Нікол Пашынян. Прычынай называлася невыкананне дамовы ў дачыненні да Арменіі. Аляксандр Лукашэнка сёння пракаментаваў гэта.

«Мы на гэта рэагуем абсалютна спакойна, мы абмяркоўвалі з прэзідэнтамі і ў Казані гэтую праблему ўскосна. Абсалютна спакойна, ніхто не страціў розум. Трэба Арменіі быць у АДКБ — мы нікога не выганялі, заўсёды падтрымлівалі і падтрымліваем Арменію, і будзем падтрымліваць як свайго саюзніка. Не захочуць яны быць у АДКБ — АДКБ не рухне, не разбурыцца», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, краіны-ўдзельніцы арганізацыі не атрымлівалі ніякіх афіцыйных заяваў аб тым, што Ерэван выходзіць з АДКБ.

«І ведаеце, у Арменіі сістэма ўлады не як у Беларусі: там Пашынян не можа прыняць рашэнне — уваходзіць ці не выходзіць [з АДКБ] — там парламент прымае рашэнне. Думаю, разважных людзей у парламенце Арменіі большасць», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Арменія «замарозіла» ўдзел у АДКБ

Беларус, арыштаваны ў Арменіі на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў, звярнуўся па палітычны прытулак

Пашынян: Армію немагчыма развіваць у супрацоўніцтве з РФ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
НАТА ПАШЫРАЕЦЦА/адказаць/
25.02.2024
НАТА ПАШЫРАЕЦЦА, Маскоўская арда змяншаецца . дзед вова сапраўдны  геапалітык )))
0
Федзя/адказаць/
25.02.2024
Гоооооойдаааааааа!
0
Сунь Дзяо Бін, ХІІІ ст./адказаць/
25.02.2024
Ня можа абрынуцца тое, чаго не існуе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930