Знайсці
25.02.2024 / 19:2210РусŁacБел

Штурм Аршанскага аддзела КДБ у жніўні 2020 года: высветліліся важныя дэталі

Позна ўвечары 31 жніўня 2020 года невядомыя на чорным мерседэсе з расійскімі нумарамі пратаранілі вароты Аршанскага аддзела КДБ. Але пра гэты выпадак шырока не паведамлялася.

Ілюстрацыйнае фота. interpol.int

Альянс расследавальнікаў Беларусі знайшоў дакументы, якія ўтрымліваюць дэталі здарэння, якое адбылося 31 жніўня 2020 года ў Оршы.

31 жніўня ў 22.46 спрацавала сігналізацыя Аршанскага міжраённага аддзела КДБ. Праз дзве хвіліны на месцы быў нарад аддзела аховы МУС.

Як высветлілася, невядомы на аўтамашыне «Мерседэс Бэнц» чорнага колеру з рэгістрацыйнымі знакамі Расіі наехаў на вароты аддзела КДБ. У выніку быў пашкоджаны адзін з прыводаў варотаў. З месца здарэння машына знікла.

Фота: Альянс расследвальнікаў Беларусі

Ужо праз некалькі хвілін — у 22.50 — аўтамабіль з характэрнымі пашкоджаннямі быў знойдзены каля гульнявога клуба. У ім былі трое беспрацоўных. Адзін з іх — раней судзімы за п'янае кіраванне аўтамабілем і меў 5-гадовую забарону на кіраванне.

Як вынікае з інфармацыі аб здарэнні, накіраванай на імя начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама, на просьбы прайсці ў службовы аўтамабіль, каб паехаць у бальніцу на медагляд, мужчына «адказаў адмовай, стаў упірацца нагамі ў падлогу, размахваць рукамі, спрабаваў вырвацца, чым аказаў непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».

У выніку да яго была ўжытая фізічная сіла — «загібанне абедзьвюх рук за спіну» — і спецыяльныя сродкі — кайданкі. Мужчына быў змешчаны ў мясцовы ІЧУ.

Для кіроўцы і пасажыраў «штурм» КДБ скончыўся адміністратыўнымі пакараннямі і паўторнай крымінальнай справай за пʼяную язду. З вінаватых не сталі рабіць тэрарыстаў і раздуваць гісторыю. Што і лагічна, у іх не было ніякіх сувязей з апазіцыяй ці ўдзельнікамі пратэстаў.

Чытайце яшчэ:

Пад Астраўцом п'яны бяспраўнік на рэдкім аўто пайшоў на таран іншага аўтамабіля 

За падпал дзвярэй бабруйскага КДБ анархісты атрымалі па 7 гадоў строгага рэжыму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
18
Ха-ха
48
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
5
0
явка 77%/адказаць/
25.02.2024
даведка, ну жжоте) сёння асабліва 
0
жэстачайшэ/адказаць/
25.02.2024
"У выніку да яго была ўжытая фізічная сіла — «загібанне абедзьвюх рук за спіну» — і спецыяльныя сродкі — кайданкі"
очень интересно... а политических значит лицом в землю и все такое...
0
Следствие ведут знатоки/адказаць/
26.02.2024
Скорее всего сами "чекисты" и наняли этих алкашей, чтоб разыграть провокацию и накалить общественно-политическую обстановку, показать, как они героически борются с "элементами, раскачивающими лодку".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930