Знайсці
25.02.2024 / 18:1610РусŁacБел

Шэсць беларусаў замежжа прагаласавалі на адмысловым участку ў Мінску

Для грамадзян Беларусі, якія маюць пастаянныя дазволы на жыхарства іншых краін, адкрылі ўчастак у 75-й мінскай гімназіі, але туды амаль ніхто не прыйшоў.

Алена Балдоўская, скрыншот прэс-канферэнцыі.

Сакратарка Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская расказала, што на ўчастку №248 прагаласавалі шэсць грамадзян Беларусі з пашпартамі, аформленымі для пастаяннага пражывання за мяжой. 

У сярэдзіне «адзінага дня галасавання» Балдоўская заяўляла, што фактаў удзелу ў выбарах «замежных беларусаў» не было. Але яна спадзявалася, што да канца дня ахвотныя знойдуцца.

«Але часу да закрыцця ўчасткаў для галасавання яшчэ дастаткова. Магчыма, з'явяцца ахвотныя нашы грамадзяне, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі краіны, якія захочуць узяць удзел у выбарах дэпутатаў», — сказала Балдоўская.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года за мяжой перасталі адкрываць выбарчыя ўчасткі. Замест гэтага для беларусаў замежжа стварылі адзіны ўчастак у мінскай гімназіі №75.

Чытайце таксама:

«Не прагаласуеш — выпішам з бальніцы»

Карпенка намаляваў амаль 42% грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова

«Схадзіў. Прагаласаваў. Укінуў». Паэт Славамір Адамовіч схадзіў на выбары і даў інтэрв'ю прапагандзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
39
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5
1
Лель/адказаць/
25.02.2024
Слава Адамович пришел, исполнил гражданский долг.
25.02.2024
вагнераўцы там усякія і т.п...
вось і выйдзе... нават не 146, а 246%
0
Сымон/адказаць/
25.02.2024
Прыгналі кдбэшнікаў з пашпартамі прыкрыцця серыі РР?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930