Знайсці
26.02.2024 / 00:313РусŁacБел

Расійскі сенатар параўнаў міністра абароны ЗША з малпай. Амерыканскі астранаўт яму адказаў

Былы кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін апублікаваў расісцкі жарт. Яго ацанілі далёка не ўсе.

Рагозін запосціў дзве фатаграфіі — на адной упаляваная пігмеямі малпа, а на другой — міністр абароны ЗША Лойд Осцін з украінскім калегам Рустэмам Умеравым і Уладзімірам Зяленскім.

Фота сенатар падпісаў на англійскай і рускай мовах: Міністр абароны ЗША Лойд Осцін да хваробы вельмі любіў фатаграфавацца з пігмеямі. Так Рагозін прыгадаў гісторыю з таемнай шпіталізацыяй амерыканскага міністра.

Твіт расійскага чыноўніка набраў больш за мільён праглядаў і мізэрную для такога ахопа колькасць лайкаў (каля 250). У адказах яму прыгадалі неанацысцкае мінулае, а астранаўт Скот Келі напісаў Рагозіну па-руску:

«Дзімон, улічваючы што ты, па сутнасці, нацыст, твой агідны расізм не выклікае асаблівага здзіўлення. Ты банальна зайздросціш сапраўднаму генералу з яго рэальным баявым досведам, таму што ты — фэйкавы салдат з фэйкавымі медалямі. Калі ты збіраешся вярнуцца ва Украіну, каб зноў пагуляць у салдацікаў? Не забудзься захапіць з сабой браняваныя памперсы», — напісаў Келі.

У снежні 2022 года ракета прыляцела ў рэстаран у Данецку, дзе Дзмітрый Рагозін адзначаў свой дзень нараджэння. Сенатар атрымаў шматлікія раненні, але выжыў.

Чытайце таксама:

«Лыжаў яўрэям не выдаём». Элітны Давос шакаваны антысеміцкім скандалам

Апублікаваны рэйтынг краін ЕС паводле ўзроўню расізму. Расказваем, дзе расавай дыскрымінацыі больш

«Ланцугі сапраўды разарваныя». Кароль Нідэрландаў выбачыўся за гістарычную ролю рабства ў краіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
63
Панылы сорам
14
Ха-ха
23
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
13
0
Сокал/адказаць/
26.02.2024
Расісты с традыцыйнымі каштоўнасцямі. Гойда!
1
a.hto.tam.idze/адказаць/
26.02.2024
Адчапіцеся ад таварыша Рагозіна. Яго на Данбасе ў дупу параніла, зачапіла мозг.
0
Янка/адказаць/
26.02.2024
a.hto.tam.idze, дупны мозг Рагозіна - гэта стрыжань "русского мира"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930