Знайсці
26.02.2024 / 17:04РусŁacБел

Еўрасаюз працягнуў яшчэ на год ранейшыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Еўрасаюз працягнуў яшчэ на год, да 28 лютага 2025 года, санкцыі, уведзеныя раней супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. На гэты момант у чорным спісе налічваецца 233 фізічныя і 37 юрыдычных асоб, паведамляе consilium.europa.eu.

Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Рада Еўрасаюза прыняў рашэнне аб працягу дзеяння санкцый у панядзелак. У выдадзеным з гэтай нагоды паведамленні падкрэсліваецца, што ў апошнія гады іх уводзілі ў адказ на рэпрэсіі, якія адбываюцца ў РБ, і на падтрымку рэжымам Аляксандра Лукашэнкі агрэсіі РФ супраць Украіны.

Цяпер жа зроблена выснова, што ў Беларусі адбываецца «рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека», а рэжым Лукашэнкі працягвае дапамагаць Расіі ў яе вайне супраць Украіны. ЕС заклікае «ўстрымацца ад такіх дзеянняў» і «выконваць свае міжнародныя абавязкі».

Працягненнем санкцый Брусель дасылае «сігнал» «палітычным і эканамічным суб'ектам, што іх дзеянні… маюць цану». 

Індывідуальныя абмежавальныя меры ўключаюць замарожванне актываў і забарону на прадастаўленне сродкаў. На фізічных асоб дадаткова распаўсюджваецца забарона на паездкі ў Еўрасаюз.

Чытайце таксама:

Аўстралія ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі, у спісах ёсць і беларусы

Цяпер афіцыйна. Стала вядома, з чаго складаецца беларуская частка новага пакета санкцый ЕС супраць Расіі

Байдэн афіцыйна заявіў пра 500 новых санкцыйных абмежаванняў супраць Расіі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930