Знайсці
26.02.2024 / 19:098РусŁacБел

Менеджарка па продажах разлічвала на нармальны заробак, а атрымала толькі 165 рублёў

Бывае, што звальненне прыносіць толькі палёгку. Калі заробак у 165 рублёў «бруднымі» — гэта якраз такі выпадак. Сваю гісторыю працы менеджаркай па продажах распавяла ў тыктоку дзяўчына з Магілёва.

У сацсетцы Юлія падзялілася сваім сумным, але ж карысным досведам. Яна спрабавала працаваць з «халоднымі званкамі» — ёй трэба было тэлефанаваць патэнцыяльным кліентам і ўгаворваць іх зрабіць замову. Дарэчы, адукацыя ў блогеркі цікавая — яна зоаінжынерка.

Дзяўчына паведаміла, што ў яе ніводнага разу не атрымалася выканаць план і прывесці дзевяць кліентаў у дзень — са 150 званкоў. Яна прызнаецца, што толькі на апошнім працоўным тыдні змагла рабіць неабходную колькасць званкоў.

@yulia_demyankova

♬ оригинальный звук - Юлия Демьянкова

Каб абяцаны аклад налічылі цалкам, Юліі трэба было прывесці 210 новых кліентаў за месяц, а атрымалася толькі 55. Праз гэта заробак дзяўчыны склаў 165 рублёў «бруднымі».

Але яна не губляе аптымізму: «Гэта быў цудоўны досвед, хай нават і за капейкі, але ж веды мне акупляюцца».

За чатыры дні відэа набрала амаль 380 тысяч праглядаў. Былі людзі, якія распавялі, што таксама сутыкаліся з аналагічнымі сітуацыямі ў розных кампаніях — планы, якія нерэальна выканаць, і зарплата, ад якой не ведаеш, плакаць ці смяяцца.

У каментарыях Юлія назвала кампанію з такімі заробкамі. Гэта «Арт Клай», якая займаецца распрацоўкай сайтаў любой складанасці, прапаноўвае іх SEO-аптымізацыю пад пошукавыя запыты, а таксама настройвае рэкламу ў пошукавых сістэмах і сацыяльных сетках. Мяркуючы па сайце rabota.by, менеджары па продажах кампаніі патрэбны і цяпер. Праўда, абяцаюць патэнцыяльным супрацоўнікам ад тысячы да трох тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Галоўная доктарка мінскай бальніцы растлумачыла, чаму невялікія заробкі ў медыкаў — гэта добра

Як маршрутны бізнэс прагінаюць пад дзяржаўныя аўтапаркі

Белстат назваў сярэдні заробак за 2023 год. Да круглай лічбы не хапіла зусім крыху

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
5
4
Максим Дизайнер/адказаць/
26.02.2024
Бизьняс по-белорусски. Шел 32-й год бизьняса по-белорусски
0
Маскаледаў/адказаць/
26.02.2024
Максим Дизайнер, у цябе атрымаўся па-маскоўскі. Не пэцкай беларусаў лукашэнскімі бізьнесменамі, жы лепей паглядзі на свой маскоўскі.
0
Язэп/адказаць/
27.02.2024
Тем временем минимальная зарплата в Польше уже больше 1000 долларов
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930