Знайсці
27.02.2024 / 09:242РусŁacБел

Попыт на валютныя ўклады падае, а продажы нерухомасці б'юць рэкорды. У чым прычына?

На рынку нерухомасці назіраецца бум, а колькасць грошай, якія беларусы захоўваюць на валютных укладах, наадварот скарачаецца. Даведаліся ў эканаміста, наколькі ўзаемазвязаны гэтыя тэндэнцыі і чаму так адбываецца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Рэкордна нізкія стаўкі і падарваны давер

Па стане на 1 лютага бягучага года, фізічныя асобы трымалі на валютных укладах 2,971 млрд даляраў. Гэта ў 2,6 раза менш, чым на піку ў верасні 2015 года. Тады беларусы захоўвалі на валютных укладах 7,844 млрд даляраў.

«У перыяд са студзеня 2022-га па лістапад 2023 года аб'ёмы валютных укладаў у цэлым скараціліся на 12,8%. Хоць дадзены трэнд пачаўся за некалькі гадоў да гэтага, калі пасля 2015 года Нацыянальны банк унёс шэраг зменаў у валютную палітыку і ўзяў курс на паступовую дэдалярызацыю, стаўкі па валютных дэпазітах у цэлым зніжаліся», — каментуе эксперт BEROC Анастасія Лузгіна.

Яшчэ адным фактарам, які паўплываў на зніжэнне цікавасці да валютных укладаў, эксперт называе сітуацыю, якая склалася ў пачатку вайны, калі банкі пачалі ўводзіць абмежаванні на зняцце валюты.

«Гэта падарвала давер укладчыкаў. Пазней некаторыя банкі сталі ўводзіць высокія камісіі за абслугоўванне валютных рахункаў, на якіх захоўваліся вялікія сумы (больш за 50 тысяч)».

Стаўкі па валютных укладах скараціліся да менш як 2% гадавых. Што паказвае адсутнасць зацікаўленасці ў валюце з боку банкаў. Падобнымі дзеяннямі банкі падштурхоўваюць людзей да ўкладаў у нацыянальнай валюце.

Попыт на рублёвыя ўклады расце. У перыяд са студзеня 2022 года па лістапад 2023-га прырост склаў амаль 53%. Высокі працэнт прыросту абумоўлены больш высокай працэнтнай стаўкай у параўнанні з валютнымі дэпазітамі, а таксама намінальнай дэвальвацыяй беларускага рубля.

Пры гэтым з улікам недаверу да банкаўскай сістэмы і нацыянальнай валюты, хутчэй за ўсё, не ўсе трымальнікі валютных укладаў наважыліся канвертаваць іх у рублёвыя.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Частку з гэтых грошай беларусы маглі ўкласці ў нерухомасць. Аднак, на думку эксперта, гэта толькі адзін з фактараў, якія паўплывалі на рост попыту на жыллё ў Беларусі.

«Безумоўна, частка трымальнікаў валютных укладаў «забетанавалі» свае валютныя зберажэнні. Але ўсё ж на рынак нерухомасці аказваюць уплыў і іншыя фактары», — лічыць Лузгіна.

Крэдыты сталі больш даступныя

Важную ролю адыграла зніжэнне працэнтных ставак па крэдытах на куплю нерухомасці.

«Крэдыты сталі больш даступнымі. Магчыма, частка трымальнікаў тых жа валютных укладаў маглі зняць грошы з рахунку і дакрэдытавацца, паколькі, з аднаго боку, трымаць грошы ў валюце перастала быць выгадна, а з другога — крэдыт стаў больш даступнымі», — тлумачыць эксперт.

Пэўную ролю адыграў і адкладзены попыт, які фармаваўся ў першай палове 2022 года, калі адразу пасля пачатку вайны частка пакупнікоў прыняла рашэнне пачакаць з купляй нерухомасці.

«Акрамя таго, у Беларусі ў цэлым засталося мала магчымасцяў для інвеставання, што таксама павышае попыт на нерухомасць сярод тых, хто мае свабодныя сродкі», — лічыць эксперт.

На рост продажаў нерухомасці ў Беларусі таксама ўплывае ўзросшы попыт з боку замежнікаў. Дакладных звестак пра грамадзянства пакупнікоў няма, але, як лічаць аналітыкі рынку, цікавасць да нерухомасці ў Беларусі павялічылася з боку расіян.

Чытайце таксама: 

Сярэдні заробак у студзені спікіраваў адразу на 280 рублёў. Але не спяшайцеся засмучацца

У Беларусі могуць моцна знізіць ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў праз наземныя межы і ў пасылках

Іншаземцы набылі ў Беларусі рэкордную колькасць кватэр

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
9
Сумна
3
Абуральна
6
1
Сымон/адказаць/
27.02.2024
Інвеставаць у падсанкцыйную дыктатуру, якая абрала бок агрэсара ў вайне супраць ўсяго развітога свету - гэта трэба быць зусім куку.
Банкаўскія ўнёскі - альбо прымусова абмяняюць на фантыкі-аблігацыіі альбо парэжуць альбо наўпрост замарозяць. Валютныя ўнёскі дадаткова могуць канвертаваць ў белку па рабаўніцкаму курсу
Інвеставаць у нерухомасць у краіне, адкуль ўцякае кваліфікаваная працоўная сіла - гэта гарантаваная бурбалка. Дадаткова ў выпадку раптоўнай эміграцыі нерухомасць імкненна робіцца неліквіднай.
Адзіны шлях нешта ўкладаць - гэта атрымліваць доўгатэрміновыя танныя крэдыты ў белке, якія непазбежна будуць ператвораныя ў парашок праз інфляцыю і дэвальвацы, і купляць на іх валютную гатоўку альбо выдаткоўваць іх на бягучае спажыванне.
1
Влад/адказаць/
27.02.2024
Хатаскрайники сами же и выкармливают диктатуру!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930