Знайсці
27.02.2024 / 14:233РусŁacБел

Навальны ведаў пра падрыхтоўку абмену і даў згоду на яго — Reuters

Аляксей Навальны і яго жонка Юлія ведалі пра падрыхтоўку абмену і былі згодныя на яго. Аб гэтым піша агенцтва Reuters, спасылаючыся на ўласную крыніцу, знаёмую з ходам перамоваў. Абмен павінен быў адбыцца ў сярэдзіне лютага. 

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Паводле выдання, абмеркаванне магчымага абмену вялося пры ўдзеле расійскага бізнесмена Рамана Абрамовіча (пра тое ж узгадвала ў сваім звароце паплечніца Навальнага Марыя Пеўчых, але Абрамовіч ёй гэта не пацвердзіў і сітуацыю ніяк не пракаментаваў). 

У абмене ўдзельнічалі прадстаўнікі ўлад Расіі і Германіі. Першапачаткова размова ішла пра абмен карэспандэнта Wall Street Journal Эвана Гершковіча, абвінавачанага ў Расіі ў шпіянажы, на супрацоўніка ФСБ Вадзіма Красікава, які адбывае пакаранне ў Германіі за забойства чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі. 

Пуцін гатовы быў здзейсніць абмен толькі на Красікава, аднак улады Германіі адмаўляліся выдаць яго ў абмен на Гершковіча, лічачы вызваленне журналіста «праблемай амерыканцаў». 

Калі ў якасці яшчэ адной кандыдатуры на абмен быў названы Навальны, прадстаўнікі Германіі пагадзіліся, распавёў суразмоўца агенцтва. 

Марыя Пеўчых раней заявіла, што напярэдадні забойства Навальнага ў калоніі перамовы аб яго абмене знаходзіліся ў фінальнай стадыі. 

«Я атрымала пацверджанне аб тым, што перамовы вядуцца і знаходзяцца на фінальнай стадыі, увечары 15 лютага. 16 лютага Аляксей быў забіты», — сказала яна. 

Financial Times са спасылкай на крыніцы ўчора напісала, што пасля смерці Аляксея Навальнага ў калоніі ўлады Германіі страцілі цікавасць да абмену Красікава. Але ж амерыканцы па-ранейшаму будуць спрабаваць вызваліць Гершковіча і былога марскога пехацінца ЗША Пола Уілана.

Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў ПК-3 «Палярны воўк» — паводле афіцыйнай версіі, яму нібыта падчас прагулкі стала дрэнна.

Чытайце таксама:

Вітаўтас Ландсбергіс: Расія цалкам выраджаецца, яна нясе чалавецтву зло, яна — бяда і хвароба

Байдэн афіцыйна заявіў пра 500 новых санкцыйных абмежаванняў супраць Расіі 

Паплечнік Навальнага назваў фэйкамі паведамленні пра яго пахаванне 29 лютага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
5
1
Мозгоправ/адказаць/
27.02.2024
А вот на фига он возвращался в РФ в таком случае ? Глупость граничившая с идиотизмом.
2
Агентура на маргiнезе/адказаць/
27.02.2024
Буданаў пракалоўся, як i пазьняк.
0
хтосьці/адказаць/
27.02.2024
Мозгоправ,
як і ўсур'ёз распавядаць, нібы Пуйло спачатку дазволіла было абмен
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930