Знайсці
27.02.2024 / 15:0128РусŁacБел

Стаў вядомы змест «аперацыі №4» з плана «Перамога». Ажыццявіць яе больш не атрымаецца

«Байпол» заявіў, што выкарыстанне экранаў па ўсёй Беларусі для трансляцыі звароту Святланы Ціханоўскай было часткай плана «Перамога». Гэта планавалася выкарыстаць, калі ўзнікне рэвалюцыйная сітуацыя, каб распаўсюдзіць заклік да дзеянняў. Цяпер такая магчымасць страчаная. 

Трансляцыя звароту ў мінскім метро 

«Аперацыя №4 гэтага плана прадугледжвала запуск звароту Ціханоўскай па ўсіх тэлеканалах Беларусі са словамі: «План запушчаны! Беларусы, выходзьце на вуліцы, выконвайце інструкцыі, пачалася рэвалюцыя!»

Цяпер «Байпол» звярнуўся да Святланы Ціханоўскай з просьбай правесці праверку і пакараць вінаватых у тым, што шчылінай з доступам да публічных экранаў скарысталіся не так, як планавалася.

Нагадаем, 24 лютага «Белпол» запусціў на больш чым 2000 экранах па ўсёй Беларусі трансляцыю відэазвароту Ціханоўскай з нагоды гадавіны вайны і адзінага дня галасавання.

Чытайце таксама:

Дырэктар рэкламнай кампаніі, на чыіх экранах паказалі Ціханоўскую, расказаў сваю версію падзей

«Ніхто з датычных не знаходзіцца ў Беларусі». У «Белполе» расказалі пра трансляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах

Затрымалі супрацоўнікаў кампаніі, што абслугоўвае экраны, на якіх паказалі зварот Ціханоўскай

На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
55
Ха-ха
26
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
3
27.02.2024
С.-та - ☆ м.-та
1
дэжавю/адказаць/
27.02.2024
>Беларусы, выходзьце на вуліцы, выконвайце інструкцыі, пачалася рэвалюцыя!»
дык было ж ужо такое ў 20-м. як - апяць? і гэта быў іх "новы" суперплан? мда
0
Птушка/адказаць/
20.03.2024
Олег, а вось цяпер мне цікава, пра што казалі? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930