Знайсці
27.02.2024 / 15:052РусŁacБел

57-гадовага чыгуначніка з Брэста асудзілі за «лайкі» ў «Аднакласніках» пад відэа Раманчука

У судзе Маскоўскага раёна Брэста судзілі Генадзя Васілюка паводле ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Клышпач, пракурорам быў Ягор Кронда.

Спачатку 15 верасня Генадзю Васілюку прызначылі штраф за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». У Генадзя на старонцы ў «Аднакласніках» знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. Акрамя гэтага, Васілюка звольнілі з лакаматыўнага дэпо «па пагадненні бакоў», піша «Вясна».

7 снежня 2023 года Генадзя затрымалі ў межах крымінальнай справы за «паклёп на Лукашэнку» (ч. 1 арт. 367 КК) і змясцілі пад варту ў СІЗА. Справу разглядалі 22 і 26 лютага 2024 года.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 8, 9 і 17 чэрвеня 2022 года паставіў рэакцыю «клас» у сацсетцы «Аднакласнікі» пад трыма відэаролікамі з удзелам эканаміста Яраслава Раманчука.

Генадзь прызнаў віну і паведаміў, што ў названыя дні чэрвеня ён ездзіў у вёску ў Жабінкаўскім раёне, што пацвярджае выпіска ад мабільнага аператара. Мужчына карыстаецца кнопкавым тэлефонам, таму ў вёсцы ён не мог заходзіць у «Аднакласнікі».

Пракурор Ягор Кронда палічыў віну Генадзя цалкам даказанай і запрасіў для яго адзін год і шэсць месяцаў калоніі. Прысуд агучвалі на пасяджэнні 26 лютага, але яго вынік праваабаронцам невядомы.

Чытайце таксама:

Будуць судзіць мужа палітзняволенай Бандарэнка, якога затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай у калоніі

Палітвязні, вызваленыя з магілёўскай калоніі, расказалі пра Фядуту і спаленне беларускамоўных кніг

Сямейнай пары далі «хатнюю хімію» за ўдзел у акцыі пратэсту. Яны ўнеслі заклад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8
0
Я здівлены/адказаць/
27.02.2024
З кнопочного телефона можно заходить в соцсети ??? А в чем признался ?
0
Влад/адказаць/
27.02.2024
А как доказывали что страница его и что лайк именно он поставил?  Что адвокаты говорили на суде?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930