Знайсці
28.02.2024 / 10:585РусŁacБел

«Адчайна змагаўся кіпцюрамі за жыццё». У Вільні кацяня тры дні правяло ў рэанімацыі пасля таго, як 20 хвілін было ў пральнай машыне

Гаспадыня не заўважыла, як Томас забраўся туды і ўключыла машыну.

Ілюстрацыйнае фота. Julian Stratenschulte/dpa (Photo by Julian Stratenschulte/picture alliance via Getty Images

У Вільні кацяня Томас, якому няма і года, правёў у пральнай машыне 20 хвілін. Пасля гэтага жывёла тры дні знаходзілася ў рэанімацыі, піша Delfi.lt.

Гаспадыня не заўважыла, што кацяня забралася ў пралку, яго там знайшлі толькі праз 20 хвілін. «Я пайшоў у ванную, каб вымыць рукі. Я пачуў «мяў-мяў», я нават не падумаў, што кот можа быць у пралцы. Думаў, такі гук ад бялізны. Потым гэтыя гукі мяне напалохалі», — распавёў гаспадар ката Яўген Сянкевіч.

Тут ён убачыў за шклом у пралцы ката: «Ён выглядаў жудасна, вочы збялелі, напэўна, ён ужо быў у іншым свеце. Я не ведаю, як ён прыйшоў у сябе, мабыць, ён у нас касманаўт. 20 хвілін цярпеў пакуты».

Калі ката дасталі з пралкі, ён быў у цяжкім стане, гаспадары павезлі яго ў клініку.

«Ніякай надзеі не было. Усё залежала ад ката, ці захоча ён жыць з такімі гаспадарамі, як мы», — сказаў гаспадар ката.

«Кот знаходзіўся ў шокавым стане, у яго быў нізкі ціск, моцна панізілася тэмпература цела», — сказала доктарка Ірына Гераскіна. Тэмпература цельца была на 6 градусаў ніжэй звычайнай — 33 градусы. Парашок раз'еў рагавіцу. На шчасце, вада не трапіла ў органы дыхання.

«Мабыць, кату ўдалося пазбегнуць траплення вады, па кіпцюрах відаць, што ён змагаўся за жыццё. Ён наглытаўся вады», — распавяла ветэрынар.

Дактары зрабілі ўсё магчымае, і кот адправіўся дадому.

«Я палюбіў гэтага ката, як дзіця, ён мне — як сын. Гэта сімвал жыцця. Ён быў мне блізкі, таму вельмі балюча, што такое здарылася», — сказаў Сянкевіч.

«Кацяня малое, хуліганіць», — заўважыла Гераскіна.

Работнікі клінікі распавялі, што ім кожны год прывозяць катоў, якія пабывалі ў пральнай машыне. Бываюць і тыя, хто трапіў у сушылку. На жаль, не ва ўсіх выпадках жывёл удавалася выратаваць.

Чытайце таксама:

Да мэра турэцкага горада проста падчас службовай нарады прыйшло кацяня ВІДЭА

У Беларусі можна купіць кацянят за 3200 рублёў

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
10
Сумна
46
Абуральна
25
28.02.2024
Дзяржпрыёмка, што за бздура? а калі ў хаце тэмпература больш за 30°? гаспадары, тым больш для якіх "як дзіця, ён мне — як сын" ці не мусяць сачыць за сваімі катамі? вядома, што каты любяць забірацца ў розныя скрыні і т.п. гаспадары катоў не ведаюць гэта? і не правяраюць машынку, перш, чым уключыць яе? ну што ж...
28.02.2024
Idyot!
28.02.2024
У нас заўсёды былі толькі машыны з вертыкальнай загрузкай і шмат катоў. Ні водзін не праявіў жадяньня заскочыць унутр барабана.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930