Знайсці
28.02.2024 / 13:513РусŁacБел

Памятаеце дзяўчыну, якая спрабавала ўкінуць пачак бюлетэняў на выбарах-2019? Даведаліся, чым яна займаецца

Цяпер Анастасія Кулічкова ўжо не педагог-псіхолаг у дзіцячым садку.

 

13 лістапада 2019 года падчас датэрміновых «выбараў» дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на адным з выбарчых участкаў у Брэсце адбыўся скандал. Назіральнік зняў на відэа дзяўчыну з пачкам бюлетэняў у руках.

Як аказалася, «гераіня» роліка Анастасія Кулічкова на той момант працавала ў дзіцячым садку, дырэктарка якога якраз і зʼяўлялася старшынёй камісіі на тым выбарчым участку. Журналісты BGmedia паглядзелі старонкі Насты Кулічковай у інстаграме. 

На адной са старонак Анастасіі Кулічковай у апісанні профілю паказана, што яна працуе куратарам InStart, сумяшчае «найм і фрыланс», ведае, «якія анлайн прафесіі актуальныя!» [гэтая фраза напісана з памылкай], а таксама абяцае, што з ёй станеш «фінансава незалежным». 

У пасце-знаёмстве яна змаўчала, што працавала ў дзіцячым садку, што ўжо казаць пра спробу фальсіфікацыі «выбараў». 

У адным з відэа Наста Кулічкова распавяла, як «зарабляе» з дапамогай куратарства. Паводле яе слоў, «куратар — гэта чалавек, які дае табе доступ да тарыфаў, курсаў і асобных матэрыялаў. Праект дае для куратара навучанне з нуля для таго, каб ты ў будучыні мог дапамагаць іншым». Досвед не патрабуецца, «табе даецца доступ да працоўных чатаў, дзе табе дапамагае адміністратар і заснавальнікі праекту». У апісанні да відэа Настасся напісала, «што ў дзень куратар можа зарабіць ад 100 беларускіх рублёў».

 

Атрымліваецца наступная карціна: Анастасія Кулічкова патрапіла ў фінансавую піраміду, якой выглядае платформа InStart. Яна заплаціла грошы і купіла курс, каб стаць «куратарам». Каб прыцягваць новых людзей у праект і зарабляць на іх грошы, дзяўчына стварыла працоўную старонку ў інстаграме і пачала здымаць відэа пра гэтую платформу, пераконваючы людзей у крутасці гэтых курсаў і абяцаючы ім лёгкі прыбытак у анлайне. 

Добрая навіна ў тым, што людзі не паверылі ёй. На профіль Анастасіі Кулічковай падпісана ўсяго 60 акаўнтаў, толькі два яе відэа набралі больш за тысячу праглядаў. Апошні пост дзяўчына апублікавала 1 лістапада 2023 года, а першы зʼявіўся 18 кастрычніка. Атрымліваецца, што Наста закінула «куратарства» праз два тыдні. 

У Насты Кулічковай ёсць другая старонка ў інстаграме. Там яна, мяркуючы па апісанні, прадае тавары расійскай кампаніі «Фаберлік». Яна належыць члену Дзярждумы РФ Аляксею Нячаеву. Старонку Анастасія актыўна вядзе з красавіка 2022 года. Дарэчы, «анлайн-бізнэсам» займаецца і яе маці — Святлана Кулічкова. Яна таксама прадае прадукцыю «Фаберлік». А муж Настассі прадае вырабы са скуры.

 

Продажы ў «Фаберлік» уладкованыя па прынцыпе сеткавага маркетынгу. Вы купляеце ў яго прадукцыю са зніжкай для сябе ці на продаж, прадаяце даражэй, а розніцу забіраеце сабе. Чым больш у вас тавараабарот і кліентаў, тым больш вы зарабляеце. Дарэчы, «Фаберлік» знаходзіцца пад санкцыямі Польшчы і Украіны. 

Скандал на выбарах

Скандал са спробай укідвання бюлетэняў здарыўся ў Брэсце 13 лістапада 2019 года — тады ішло датэрміновае «галасаванне» на датэрміновых «выбарах» дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. На выбарчым участку №37 на вуліцы Луцкая, 10 Брэсцкай-Усходняй акругі №3 назіральнік Юры Вашчанчук зняў на відэа дзяўчыну з пачкам бюлетэняў у руках.

 

На роліку відаць, як брунэтка заходзіць у кабінку для галасавання, а потым выходзіць з яе з некалькімі бюлетэнямі ў руках, складзенымі напалову. Ад пытанняў назіральніка яна разгубілася і не апусціла пачак у скрыню, пасля чаго пакінула ўчастак для галасавання.

Заўважыўшы інцыдэнт, падышла старшыня камісіі Таццяна Мосіна і папрасіла дзяўчыну выйсці з пакоя. Аднак гэтая рэакцыя была адзінай з боку камісіі. Ніякага разбору не было. 

Журналісты высветлілі, што дзяўчыну клічуць Анастасія Кулічкова. У 2019 годзе яна якраз скончыла 4-ы курс сацыяльна-педагагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна. А ў момант спробы ўкідвання бюлетэняў працавала педагогам-псіхолагам у вучэбна-педагагічным комплексе «Дзіцячы сад — пачатковая школа №1 г. Брэста», які размешчаны ў 50 метрах ад выбарчага ўчастка на вул. Луцкай, 10, дзе яе і знялі на відэа.

Таццяна Мосіна была не толькі старшынёй камісіі на ўказаным выбарчым участку, але і дырэктарам дзіцячага сада, у якім працавала Анастасія Кулічкова. Спробу фальсіфікацыі і дзяўчына, і Таццяна Мосіна тады, вядома ж, адмаўлялі.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пра ўкід бюлетэняў сказала, што назіральніка трэба пазбавіць акрэдытацыі. «Створаны скандал, прычым створаны скандал па віне назіральніка», — заявіла яна. Так і было зроблена.

@nashanivanews Мы знайшлі ўсіх гэтых людзей з вядомага відэа #Минсксейчас#минск#нашаніва#беларусьновости#новостибеларуси#былостало#брсм♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

Чытайце таксама:

«Прыйшлі каля 30% выбарцаў». Валанцёрка БРСМ расказала, што адбывалася на яе ўчастку

Адзін факт, які паказвае, што пратаколы на выбарах маляваліся з галавы

Што за назіральнікі з Еўропы прыехалі на выбары ў Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
46
Ха-ха
30
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
32
28.02.2024
‘Скрозь маскоўскія прозьвішчы.
0
Баршчэварка/адказаць/
29.02.2024
З аднаго лахатрона ў другі.
0
Woodoo Cult /адказаць/
02.03.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930