Знайсці
29.02.2024 / 08:0017РусŁacБел

Марзалюк пахваліўся, як ударыў апанента за абразу Лукашэнкі: «Ён метра паўтара ці два ляцеў!»

Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк у праекце «Азарёнок. Напрямую» расказаў гісторыю, якая нібыта адбылася з ім у жніўні 2020 года.

Як згадвае Марзалюк, 8 жніўня 2020 года яму пазваніў на той момант член Савета Рэспублікі і калега па працы Алег Дзячэнка.

«У маім родным Магілёве я выйшаў да магазіна, які называўся «Еўрапейскі». Быў гарачы летні дзень. Мы стаялі і спакойна прагаворвалі, як мы паедзем пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня на шоу да Маркава. Нікога не чапалі. Тэніскі, джынсы. Стаім, спакойна размаўляем.

І вось істота мужчынскага полу, хударлявая, вышэйшая за мяне на галаву, дзесьці па ўзросце плюс-мінус як я, з белай стужкай, якая біла яго па каленях і па іншых частках цела. Пабачыў мяне».

Па словах Марзалюка, у яго заўсёды былі два любімыя віды спорту — шахматы і адзінаборствы. Акрамя гэтага, ён ганарыцца, што быў «у самай крутой вучэбцы Савецкага Саюза ў Пячах, а потым паўтара года служыў у 120-й гвардзейскай разведроце. «Таму фізуха ў мяне нармальная», — пахваліўся Марзалюк і працягнуў:

«Калі гэты змагар за справядлівасць вырашыў, што можа мяне і майго прэзідэнта беспакарана зняважыць, ён падышоў і проста мне на вуха сказаў: «Ну што…» Далей ішла фраза не для друку, якую я ў эфіры не буду паўтараць. Ён зняважыў кіраўніка дзяржавы, зняважыў мяне, абазваў мяне вельмі нядобра.

Ён думаў, што я соплі буду падціраць. Я быў так выхаваны, лічу, што мужчына беспакарана не можа зняважыць іншага мужчыну. Таксама, як і не можа зняважыць яго дзяцей, яго жанчыну, яго радзіму.

Ну ў мяне на аўтамаце аснова левай далоні ўляцела ў сківіцу гэтаму таварышу. І ён так прыгожа веерам пайшоў. Я проста залюбаваўся. Метра паўтара ці два ляцеў», —

расказаў Марзалюк і дадаў: «Праўда я не стаў дабіваць. Я ўсё-такі чалавек гуманны».

Чытайце яшчэ:

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Марзалюк пра Навальнага: Ашалелы рускі шавініст, які ідэалагічна ненавідзіць нас, які здзекаваўся з нашай роднай мовы

Стала вядома, якія заробкі ў «палатніка»-ветэрана Ігара Марзалюка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
18
Ха-ха
37
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3
1
Багдан/адказаць/
29.02.2024
У вас неяк зашмат гэтай нікчэмнасьці ў стужцы, можа хопіць?
0
Кастусь/адказаць/
29.02.2024
бокс по переписке. Знаем-знаем
29.02.2024
М расказаў А як хлоўнуў паўлітру...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930