Знайсці
29.02.2024 / 07:597РусŁacБел

У Трампа не знайшлося $450 мільёнаў на заклад, каб аспрэчыць рашэнне суда Нью-Ёрка

Ён прапанаваў $100 млн.

 

Фота: Manuel Balce Ceneta

У Дональда Трампа не знайшлося сумы $454,2 млн, якую суд Нью-Ёрка абавязаў яго выплаціць па грамадзянскім пазове аб фінансавым махлярстве, і замест гэтага Трамп прапанаваў толькі 100 млн, піша Бі-бі-сі.

Трамп хоча аспрэчыць рашэнне, прынятае 16 лютага нью-ёркскім суддзёй Артурам Энгаронам, па якім экс-прэзідэнту, сярод іншага, на тры гады забараняецца займаць кіруючыя пазіцыі ў любой кампаніі штата Нью-Ёрк ці браць пазыкі ў банках, зарэгістраваных у гэтым штаце.

Але каб падаць апеляцыю, неабходна ўнесці заклад у памеры поўнай сумы, прысуджанай судом, у месячны тэрмін. У адваротным выпадку пракуратура штата Нью-Ёрк мае права спагнаць гэтыя сродкі ў любы момант.

Трамп павінен альбо адшукаць неабходную суму з уласных сродкаў — ён сцвярджае, што ў яго такіх грошай няма, — альбо звярнуцца ў адну з спецыялізаваных кампаній, якія налічваюць дадатковы працэнт за свае паслугі.

Але ніхто не абавязвае іх прымаць Трампа ў якасці кліента, і ў сераду адвакаты экс-прэзідэнта заявілі суду, што знайсці такога пасярэдніка ім не ўдалося.

У пазове, пададзеным генеральным пракурорам Нью-Ёрка Летышай Джэймс, па якім вынес рашэнне суддзя Энгарон, Трампа і яго сямейны бізнэс абвінавачвалі ў завышэнні яго ўласных даходаў на 3,6 млрд даляраў у год на працягу дзесяці гадоў з мэтай увесці ў зман банкі і дзеля лепшых умоў пазыкі.

Суддзя не стаў адмяняць бізнэс-ліцэнзіі Трампа, што, на думку некаторых экспертаў, магло фактычна пакласці канец яго бізнэс-імперыі. Аднак ён прызначыў Трампу штраф у $354,9 млн, і на мінулым тыдні гэтая сума з улікам набеглых адсоткаў (па $112 тыс. кожны дзень) дасягнула ўжо $454,2 млн.

Як заявілі адвакаты Трампа ў апеляцыйным судзе сярэдняй інстанцыі, «прысуджаная да выплаты сума разам з незаконнай і неканстытуцыйнай поўнай забаронай на крэдытаванне зрабілі немагчымым забеспячэнне і ўнясенне поўнага закладу».

Паводле іх слоў, заклад у 100 млн, а таксама шырокая нерухомасць Трампа і пастаянны нагляд за Trump Organization з боку прызначанага судом назіральніка будуць больш чым дастатковымі для забеспячэння судовага рашэння.

Адвакаты Трампа таксама паспрабавалі часова прыпыніць выкананне прысуду на час разгляду апеляцыі, сцвярджаючы, што іх кліенту будзе прычыненая «непапраўная шкода» ў выпадку, калі офіс генеральнага пракурора Джэймс вымусіць яго прадаць свае актывы для прыцягнення капіталу.

Адначасова Трамп спрабуе пазбегнуць выплаты поўнага закладу на 83 з лішнім млн на час чаканай апеляцыі на прысуд аб паклёпе, вынесены ў мінулым месяцы на карысць пісьменніцы Джын Кэрал. Трамп звярнуўся да суддзі з просьбай дазволіць яму апеляваць без закладу або прынамсі даць незабяспечаны заклад на суму не больш за 24,5 млн.

Чытайце таксама:

Байдэн і Трамп перамагаюць на праймерыз у Мічыгане. Але Байдэн страціў частку электарату з-за пазіцыі па Газе

Трамп перамог Нікі Хэйлі на праймерыз у яе родным штаце

Трамп знайшоў, як пакрыць мільённы штраф. Будзе прадаваць красоўкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
29.02.2024
Король всея планеты с голой дупой. Неудивительно, что реднеки за него горой.

Чуб-то хоть настоящий, или парик?
2
Oh, shit here we go again../адказаць/
29.02.2024
Калі няма грошай, падавай на банкрутства ў сёмы раз, а не ў прэзідэнты лезь.
29.02.2024
Nabiegli boty Franaka, buduć lić lajno na Trampa, adpracouvajuczy zarplatu.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930