Знайсці
29.02.2024 / 08:56РусŁacБел

Віцэ-прэм'ер Малдовы пра зварот Пуціна: Рызыкі, што ён абвесціць пра анексію Прыднястроўя або прызнае незалежнасць, няма

28 лютага ў Ціраспалі прайшоў «З'езд дэпутатаў усіх узроўняў», які звярнуўся па дапамогу да Расіі.

Герб непрызнанай «Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікі (ПМР)» і расійска-прыднястроўскі вайсковы парад. Фоты: Wikimedia Commons. Калаж: «Наша Ніва»

Віцэ-прэм'ер Малдовы Алег Серабран дапускае, што 29 лютага ў штогадовым звароце да Федэральнага сходу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін згадае Прыднястроўскі рэгіён. Пры гэтым, на думку Серабрана, рызыкі, што Пуцін абвесціць аб анексіі Прыднястроўя або прызнае яго незалежнасць, няма, піша newsmaker.md.

«Не думаю, што ён скажа пра гэта. У любым выпадку, цалкам верагодна, што Уладзімір Пуцін згадае сярод іншага і Прыднястроўскі рэгіён. Цалкам верагодна, што ён згадае 200 тысяч расійскіх грамадзян у прыднястроўскім рэгіёне. Адзначу, што 90% жыхароў прыднястроўскага рэгіёну — грамадзяне Малдовы. Гэта вельмі важна. У прыднястроўскім рэгіёне, як і на ўсёй тэрыторыі Малдовы, дазволена мець некалькі грамадзянстваў. Шмат у каго ёсць украінскае грамадзянства, у тым ліку ў спадара Ігнацьева — міністра замежных спраў Прыднястроўя. Ёсць вельмі шмат грамадзян Расіі, Польшчы, Балгарыі, Румыніі. 

Вяртаючыся да звароту Пуціна, я не выключаю, што ён згадае, у прыватнасці, Прыднястроўскі рэгіён, пусціць слязу з-за пакут, якія нібыта адчуваюць жыхары гэтага рэгіёну. Але ў любым выпадку я не думаю, што ёсць шанец, што ён скажа, што Расійская Федэрацыя прымае Прыднястроўскі рэгіён або прызнае яго незалежнасць», — адказаў віцэ-прэм'ер.

28 лютага ў Ціраспалі прайшоў «З'езд дэпутатаў усіх узроўняў». Па выніках з'езда дэпутаты прынялі рэзалюцыю. У ёй гаворыцца, што Малдова развязала супраць Прыднястроўя «эканамічную вайну». Гаворка ідзе аб прынятых папраўках у Мытны кодэкс Малдовы, якія ўступілі ў сілу 1 студзеня 2024 года. Згодна з імі, Кішынёў скасаваў мытныя льготы для прыднястроўскіх прадпрыемстваў. У рэзалюцыі згаданы і закон «Аб сепаратызме», прыняты парламентам Малдовы ў студзені 2023 года. Як заявілі дэлегаты з'езда, згодна з гэтым законам, пакараць могуць любога жыхара Прыднястроўя (каму насамрэч пагражаюць новыя артыкулы КК Малдовы аб сепаратызме).

У Бюро рэінтэграцыі Малдовы заявілі, што адкідаюць прапагандысцкія заявы Ціраспаля і падкрэслілі, што прыднястроўскаму рэгіёну выгадная палітыка міру, бяспекі і эканамічнай інтэграцыі з ЕС.

Чытайце таксама:

Зʼезд дэпутатаў Прыднястроўя звярнуўся да Расіі па дапамогу 

Ці можа Расія анексаваць Прыднястроўе?

«Выхад з СССР быў незаконным, усе належаць нам». Расійскі дэпутат прадракае вайну з усімі былымі савецкімі рэспублікамі, нават з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930