Знайсці
29.02.2024 / 09:228РусŁacБел

«Чорны дзень для ССА». УСУ паведамілі пра гібель байцоў 73-га цэнтра спецаперацый

Расійскія СМІ паведамляюць пра гібель 20 украінцаў.

Пры выкананні баявога задання ў сутыкненні з расійскімі вайскоўцамі загінулі вайскоўцы ўкраінскага 73-га марскога цэнтра спецыяльных аперацый. 

«Забяспечваючы адыход асноўных сіл групы пасля выканання спецыяльнага задання воіны прынялі свой апошні бой, навечна застаўшыся ў страі», — гаворыцца ў паведамленні Сіл спецаперацый. Падрабязнасці задання і дзе яго выконвалі вайскоўцы УСУ не ўдакладняюцца. Колькі чалавек загінула, не паведамляецца.

Чыноўнікі анексаванай РФ Херсонскай вобласці і прапагандысцкія расейскія выданні паведамілі, што група ўкраінскіх дыверсантаў спрабавала высадзіцца на Тэндраўскай касе на поўдні Херсонскай вобласці, піша «Медуза». 

Старшыня мясцовага прарасійскага руху «Мы разам з Расіяй» Уладзімір Рогаў заявіў, што гаворка ідзе пра групу 73-га марскога цэнтра ВМС Украіны, якая была практычна цалкам «знішчаная» расійскімі вайскоўцамі.

Пракрамлёўскі тэлеграм-канал Mash паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы спрабавалі высадзіцца на Тэндраўскай касе на пяці лодках. У выніку бою вайскоўцы РФ падбілі чатыры лодкі, пятай атрымалася сплысці. Як сцвярджаецца, загінулі не менш за 20 украінскіх вайскоўцаў, адзін быў паранены і трапіў у палон. Расейскія вайскоўцы, піша Mash, захапілі некалькі вінтовак, кулямётаў і гранатамётаў, у тым ліку вытворчасці ЗША і Нямеччыны.

Украінскае выданне «Страна» адзначыла, што 28 лютага ў сацсетках украінскіх вайскоўцаў з'явіліся паведамленні пра «чорны дзень для ССА». У каментарах вайскоўцы задаваліся пытаннем аб мэтазгоднасці аперацыі на Тэндраўскай касе, якая знаходзіцца ў глыбокім тыле войскаў РФ.

Чытайце таксама: 

Расія мае план вайны з Кітаем — FT

За дзесяць дзён расійская армія прасунулася на пяць кіламетраў на ўсходзе Украіны

10 збітых самалётаў за 10 дзён. Як украінцы гэта робяць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
82
Абуральна
5
8
Максим Дизайнер/адказаць/
29.02.2024
барадзед

Прыдурак колхозный, даже в статье приводится информация из разных источников. Хоть на голову насри, "а можыт эта шапка".
4
бабруйчанін/адказаць/
29.02.2024
бабруйчанін, Яшче інфа із адкрытых крыніц украінскіх !!!аб хенерале гур Буданаве Жыве побач сябруе з былым памочнікам дєпатута валуева дзярждумы " ділера " Пад час Вайны рэйдарнул новабудоулю вельмі у центре Кіева пад "справы гур" .Да на аблічче падзівіцесь.Уся інфа аб ім на відавоку і " на далоні" ...
02.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930