Знайсці
29.02.2024 / 16:2311РусŁacБел

Кубракоў заявіў, што летась у міліцыю папрасіліся восем тысяч чалавек

«На сённяшні дзень кадравага голаду ў органах унутраных спраў, ва ўсіх падраздзяленнях абсалютна няма», — сказаў міністр.

Фота: petrikov.by

Беларускае МУС не адчувае кадравага голаду. За мінулы год на працу ў органы ўнутраных спраў папрасіліся больш за 8000 чалавек. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, — заўважыў reform.by.

«На сённяшні дзень кадравага голаду ў органах унутраных спраў, ва ўсіх падраздзяленнях абсалютна няма», — сказаў ён.

«З улікам нашай працы з моладдзю, патрыятычнымі клубамі мы бачым, што толькі за 2023 год з заявамі ў органы ўнутраных спраў звярнуліся больш за 8 тыс.маладых людзей. Так, 50% мы адмовілі, бо лічым, што якасць павінна быць на самым высокім узроўні, і мы не можам дазволіць, каб у органах унутраных спраў служыў выпадковы чалавек», — дадаў міністр.

Кубракоў адзначыў, што ў 135 ваенна-патрыятычных клубах пад эгідай МУС займаецца амаль 5 тысяч удзельнікаў

Паводле яго слоў, МУС хапае сіл і сродкаў, каб забяспечыць ахову грамадскага парадку на тэрыторыі краіны. Ён таксама канстатаваў зніжэнне ўзроўню злачыннасці ў Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
лицвин/адказаць/
29.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
даведка/адказаць/
29.02.2024
Лукашенко повысил потолки прокурорам, которые в таких маленьких районах тоже уже стали полковниками.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
01.03.2024
Правильно. Не на шарики же стаканами звенеть идти.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930