Знайсці
29.02.2024 / 17:036РусŁacБел

Падатковая паклала вока на чаявыя, якія кліенты пакідаюць у кавярнях

У Беларусі хочуць заканадаўча замацаваць паняцце «чаявыя». Навіну паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі. Ён сказаў, што пытаннем займаюцца «пэўныя дзяржорганы».

Кавалеўскі патлумачыў, што падатковая служба не разглядае чаявыя як дарэнне, паколькі ягоны змест — у бязвыплатным характары перадачы сродкаў.

«Калі я, умоўна кажучы, прыйшоў у якую-небудзь установу грамадскага харчавання, у кавярню, мяне абслужылі, мне спадабалася кухня, мне спадабалася абслугоўванне, я пакідаю чаявыя. Гэта значыць, усё ж такі гэта ўжо не бязвыплатна, гэта значыць, гэта мая дадатковая плата за тое, што мне гэта спадабалася», — заявіў прадстаўнік МПЗ.

Паводле яго слоў, важна вызначыцца, каму будуць належаць чаявыя, таму што іх хоць і пакідаюць канкрэтнаму чалавеку, але ён усё адно працуе на якую-небудзь арганізацыю.

Са слоў Кавалеўскага, незразумела, каму належаць чаявыя: юрыдычнай асобе, уладальніку ўстановы ці супрацоўніку.

Чытайце таксама:

Падатковая анансавала праблемы для беларускіх блогераў

Як мае працаваць схема па абыходжанні санкцый, накладзеных на вытворцаў цыгарэт

Стала вядома сума самага вялікага падатку з даходаў фізасобы ў мінулым годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
22
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12
0
Жэка/адказаць/
29.02.2024
Ен нават не зразумеў каму належаць чаевыя, але зразумеў што за гэта трэба плаціць. Во дае, чынуша
29.02.2024
Ну тогда Андрюша твой следующий шаг добровольные пожертвования в церкви. Это же не дарение? Особенно разберись, кому принадлежат эти деньги, Богу, попу, дьякону, приходу? Хочу поглядеть, как ты Бога будешь налогами обкладывать, бу-га-га!
1
бабруйчанін/адказаць/
29.02.2024
Чел, Чаму " гандль" у царквах лауках без касавых апаратау чэкау 2 гандль кантрабандай хресцікі ланцужкі срєбныя з ГрєцііАфона 3 прєдпрымальніцтва без рєгістрацыі выраб свечак 4 такса за крыщэнне адпяванне вянчанне І прычым тутака Бог ?? Дзе тутака аб ім??
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930