Знайсці
29.02.2024 / 17:275РусŁacБел

Запусцілі збор сродкаў на святкаванне чарговай гадавіны БНР

На платформе «Байсол» запусцілі збор сродкаў на правядзенне мерапрыемства ў гонар 106-й гадавіны абвяшчэння БНР і яго анлайн-трансляцыі.

Адзначэнне 106-й гадавіны абвяшчэння БНР падаецца як «працяг традыцыі, закладзенай у 2018 годзе, калі БНР100 адсвяткавалі мітынгам-канцэртам каля Опернага тэатра ў Мінску».

На адзначанне 106-й гадавіны плануецца запрасіць папулярныя беларускія музычныя гурты. Таксама ў якасці гасцей плануюцца эксперты і эксперткі, дызайнеры і дызайнеркі, блогеры і блогеркі, сучасныя беларускія пісьменнікі і пісьменніцы.

Падрыхтоўка для арганізацыі святкавання ўжо ідзе: замоўленая пляцоўка, ёсць дамоўленасці з музычнымі гуртамі і гасцямі.

«Мы ведаем, што з вашай дапамогай мы зможам стварыць святочную атмасферу, аб'яднаць беларусаў і беларусак як у Беларусі, так і за яе межамі. А таксама нагадаць вам і сабе, што нашая сіла ў адзінстве. 106 гадоў таму нашыя продкі здолелі заявіць пра сябе. Мы ўпэўненыя, што і ў нас усё атрымаецца, таму што беларуская салідарнасць — нашая галоўная сіла», — пішуць арганізатары збору.

Падтрымаць збор сродкаў можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

«Байсол» зрабіў выплаты 200 палітвязням

«Змяншэнне падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне — гэта ў тым ліку і цана, якая плаціцца за палітычныя амбіцыі некаторых людзей»

Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-годдзе Васіля Быкава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
Сольбай/адказаць/
29.02.2024
Як небудзь сам сабе пляшку куплю, запрашаю якую блогерку
0
Малыш Карлсан/адказаць/
29.02.2024
"аб'яднаць беларусаў і беларусак як у Беларусі, так і за яе межамі
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/337535" - хто гэтую фразу прыдумаў? У саўгасным бараку нават галаву не дадуць падняць на гэтае свята. А за мяжой у свядомых беларусаў і так усё нармальна. 
29.02.2024
"Таксама ў якасці гасцей плануюцца эксперты і эксперткі, дызайнеры і дызайнеркі, блогеры і блогеркі, сучасныя беларускія пісьменнікі і пісьменніцы"

гэта рускамоўная алексіевіч и тыя знакамітыя паважаныя блогеры, што "пра цыцкі"? 
а з тых грошай, што на "падтрымку" неверагодных еўропа давала, абяцалі 100+ мегаеўра, выдаць трошкі нельга? ці гэта нагода не вартая таго?

p.s. калі хто хоча паданаціць - ёсць нашмат карыснейшыя спосабы ў 2024 патраціць грошы

https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/337535
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930