Знайсці
29.02.2024 / 18:217РусŁacБел

Чатыры краіны НАТА не выключылі адпраўкі сваіх войскаў ва Украіну

Чатыры еўрапейскія краіны не выключылі магчымасці адпраўкі войскаў ва Украіну, каментуючы словы французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона пра тое, што краіны Еўрасаюза могуць у найбліжэйшай будучыні зрабіць гэта, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Чатыры краіны, прадстаўнікі якіх ужо выказаліся адносна таго, што пры пэўных умовах могуць пайсці на гэты крок — Эстонія, Літва, Нідэрланды і Вялікабрытанія.

Прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас заявіла, што краіна разглядае «ўсе магчымасці» без выключэння, каб дапамагчы Украіне перамагчы Пуціна.

Літоўскія чыноўнікі таксама разглядаюць магчымасць адпраўкі літоўскіх вайскоўцаў ва Украіну для навучання войскаў краіны, заявіў дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс. Ён адзначыў, аднак, што падтрымка ў выглядзе зброі і боепрыпасаў пакуль застаецца галоўным прыярытэтам.

«Мы гаворым пра такую магчымасць і робім гэта цалкам адкрыта. Ёсць шмат нюансаў адносна таго, як гэта можа адбыцца і пры якіх умовах, — заявіў ён. — Боепрыпасы — гэта галоўны інструмент, які патрэбны сёння і які быў патрэбны ўчора, але ўсё ўжо на стале».

Нідэрланды не лічаць немагчымай адпраўку салдат ва Украіну, але для гэтага «пакуль не час», заявіў генерал Она Эйхельсхайм, кіраўнік абароны Нідэрландаў. «Я думаю, варта пакінуць усе варыянты адкрытымі», — сказаў ён, дадаўшы, што пакуль Нідэрланды ніхто не прасіў пра такую дапамогу і гэтае пытанне не стаіць на парадку дня.

У Вялікабрытаніі няма планаў буйнамаштабнага размяшчэння войскаў ва Украіне, заявіў прадстаўнік прэм'ер-міністра краіны Рышы Сунака, але ў краіне ўжо знаходзіцца невялікая колькасць брытанскіх вайскоўцаў.

«Акрамя невялікай колькасці асабовага складу, які ў нас ёсць у краіне і ўжо падтрымлівае Узброеныя сілы Украіны, у нас няма ніякіх планаў па буйнамаштабным разгортванні», — заявіў Сунак.

Напярэдадні брытанскі ўрад абверг заяву федэральнага канцлера Нямеччыны Олафа Шольца аб тым, што брытанскія вайскоўцы бяруць удзел у запусках ракет ва Украіне. Лондан заявіў, што запуск крылатых ракет і працэс выбару цэляў — справа УСУ, а не брытанскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ва Украіне. 

Чытайце таксама:

Пуцін прыгразіў ударамі па краінах Захаду

Эксперт апісаў тры магчымыя сцэнары ўдзелу салдат НАТА ў вайне ва Украіне

Чаму Макрон раптам загаварыў пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2
2
Курт/адказаць/
29.02.2024
Чакаем на ўступ US Army and Air Forces!
8
Ерома/адказаць/
29.02.2024
Курт, на украіне твой юс абрамс пака адзін ужэ уступіл астальные юсы палучат ад рускіх па сусалам тожа самае і дажа большэ
0
Ліцьвін/адказаць/
01.03.2024
Ерома, хутчэй твая матка-лярва атрымае на рот ад усіх украінцаў)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930