Знайсці
29.02.2024 / 20:246РусŁacБел

Мэрыем Герасіменка расказала, што выходзіць замуж за хлопца, якога дэпартавалі з Беларусі

Спявачка Мэрыем Герасіменка, рэпрэсаваная за выкананне каля бара «Банки-бутылки» на Зыбіцкай песні з рэпертуару ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы», падзялілася ў інстаграме гісторыяй свайго кахання і паведаміла, што неўзабаве выходзіць замуж.

Хлопца Мэрыем, якого завуць Антон, паўтара года таму дэпартавалі з Беларусі за адмову ад дачы на яе хлуслівых паказанняў, што нібыта сродкі, атрыманыя з яе канцэрту ў мінскім бары «Банки-бутылки» ў жніўні 2022 года, былі пералічаныя на спансаванне і фінансаванне Узброеных сіл Украіны. Насамрэч, як сцвярджае спявачка, сама яна выступала на тым канцэрце задарма, а ахвяраванні, зробленыя людзьмі падчас яе выступлення, ішлі на дапамогу бяздомным жывёлам.

Антона збівалі чатыры губазікаўцы, зачыніўшы ў кабінеце, «да фіялетавых ног», а саму Мэрыем у гэты час пасадзілі каля дзвярэй, каб яна ўсё чула. Урэшце выбіць нічога не ўдалося, і на судзе спявачцы гэта абвінавачанне не ставілі.

Хлопцу ж, які мае расійскае грамадзянства, але з дзевяцігадовага ўзросту жыве ў Беларусі, пасля «намалявалі» чатыры запар адміністрацыйныя парушэнні, за кожнае з якіх ён адсядзеў па 15 сутак. А калі гэтыя два месяцы скончыліся, Антона адразу адправілі ў аэрапорт і дэпартавалі з Беларусі на 10 гадоў.

Дзеля таго Мэрыем з Антонам не маглі сустракацца нават пасля таго, як яе выпусцілі з турмы. Дзяўчына мела тры гады «хатняй хіміі» і забарону на выезд з Беларусі, а хлопец не мог у Беларусь заехаць. Аднак адносіны яны ўвесь час падтрымлівалі. Спачатку Антон слаў Мэрыем лісты ў СІЗА праз сяброў, а пасля пара «год прасядзела на тэлефоне».

Цяпер гэта ўсё ўжо за плячыма, хлопец з дзяўчынай зноў разам, і 28 лютага Антон зрабіў Мэрыем прапанову, якую яна прыняла.

@nashanivanews Спявачка Мерыем Герасіменка абвясціла, што выходзіць замуж #беларусь#океанельзи#беларусьсейчас#беларусьновости♬ оригинальный звук - NashaNivaNews

Пара знаходзіцца ў Грузіі.

Чытайце таксама:

«Майго маладога чалавека нацягнулі ластаўкай, збівалі, бо ён адмаўляўся даваць на мяне паказанні». Спявачка Мэрыем Герасіменка расказала пра сваё затрыманне

Былая палітзняволеная спявачка Мэрыем Герасіменка выступіла з канцэртам у Варшаве

«Сіл усім, для каго гэтая гісторыя акажацца асабістай». Мэрыем Герасіменка прэзентавала песню, якую напісала ў СІЗА

«Цяпер я абсалютна шчаслівая, а шчаслівая, таму што вольная». Мэрыем Герасіменка эвакуіравалі з Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
80
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
3
6
Хрон/адказаць/
29.02.2024
Беларускія мужчыны не вабяць ні Герасіменку, ні Ляўчук.
10
К.Вурст/адказаць/
29.02.2024
"Мэрыем Герасіменка расказала, што выходзіць замуж за хлопца" - якая банальшчына. За хлопца кожная можа :)))
01.03.2024
Шчасця вам! Няхай усё будзе добра!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930