Знайсці
01.03.2024 / 11:057РусŁacБел

Расія хацела, каб Беларусь была адным з «гарантаў» нейтральнасці раззброенай і кастрыраванай Украіны — апублікаваныя дакументы 2022 года

Што Крэмль прапаноўваў Украіне для завяршэння вайны? Якую «мірную дамову» лабіраваў і лабіруе Аляксандр Лукашэнка? Амерыканскае выданне The Wall Street Journal апублікавала праект мірнай дамовы, прапанаваны расійскай дэлегацыяй на Стамбульскіх перамовах у красавіку 2022 года.

Перамовы дэлегацый Расіі і Украіны пад Гомелем. 28 лютага 2022 года. Фота Sergei Kholodilin/BelTA Pool Photo via AP

Масква патрабавала наступнага.

— Украіна мела стаць «пастаянна нейтральнай дзяржавай, якая не ўдзельнічае ў вайсковых блоках».

— Украіне мелі забараніць атрымліваць замежную зброю.

— Узброеныя сілы Украіны мелі быць скарочаныя да 85 тысяч вайскоўцаў, 342 танкаў і 519 артылерыйскіх гармат (для параўнання: расійская армія мела па стане на пачатак 2022 года 0,9 мільёна вайскоўцаў, больш за 5000 танкаў і многія тысячы адзінак артылерыі). Далёкасць дзеяння ўкраінскіх ракет мела быць абмежаванай 40 кіламетрамі. 

— Крым меў застацца ў складзе Расіі.

— Расійская мова павінна была стаць дзяржаўнай.

— Пытанне пра будучыню акупаваных тэрыторый у праект уключанае не было. Пытанне пакінулі на меркаванне Пуціна і Зяленскага падчас асабістых перамоваў. Але гэта азначала, што ў рэальнасці яны — у тым ліку горад Херсон — заставаліся ў складзе Расіі, бо як жа іх магла вярнуць абяззброеная і прыніжаная Украіна?

«Праект паказвае, што Украіне пагражала ператварэнне ў кастрыраваную дзяржаву», — піша The Wall Street Journal.

Гарантамі такой «нейтральнасці» мелі стаць Расія, ЗША, Францыя, Германія, Кітай. Масква настойвала на ўключэнні ў спіс гарантаў і Беларусі — што азначала б легітымізацыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, з дапамогай якога ў 2022 годзе адбылося ўварванне ва Украіну, Кіеў, у сваю чаргу, ад пачатку хацеў уключэння ў спіс гарантаў Турцыі.

Фактычна, тое, што прапаноўвала Масква, нагадвала Мюнхенскія пагадненні 1938 года па Чэхаславаччыне, у выніку якіх краіна была абяззброеная і ў яе забраныя стратэгічна важныя тэрыторыі з нямецкай меншасцю. Пасля гэтага канчатковая акупацыя нацыстамі безабароннай і маральна раздушанай краіны была толькі пытаннем часу, што і здарылася ў 1939 годзе.

Тады Беніта Мусаліні адыгрываў ролю, падобную да той, якую адвёў сабе Аляксандр Лукашэнка ў 2022-м. Аднак, у адрозненне ад Чэхаславаччыны, Украіна і яе прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выбралі супраціўленне, і Захад не пайшоў на згавор.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведвае вызвалены Херсон. 14 лістапада 2022 года. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Перамовы ў Стамбуле адбываліся ўжо пасля першага разгрому інтэрвентаў пад Кіевам, Харкавам і Чарнігавам, калі стала ясна, што Украіна вытрымала першы ўдар, аднак было яшчэ незразумела, ці зможа яна вытрымаць даўжэйшую вайну і расійскія войскі працягвалі наступ на поўдні.

Чытайце таксама:

«Мы адвялі войскі ад Мінска». Нечаканая агаворка Пуціна

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Буданаў пра звальненне Залужнага: Калі ўсё было выдатна, то чаму мы там, дзе ёсць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
21
2
Вось/адказаць/
01.03.2024
Гэта чарговы раз паказвае, што з масковіяй увогуле не варта весці аніякія перамовы ды падпісваць дамовы. Аналогічную домову, Будапешцкі мемарандум, з падобнымі гарантыямі і складам чальцоў-гарантаў бяспекі, ужо падпісвалі ў 90-х, толькі гэтым разам пуцін яшчэ вырашыў далучыць свайго саўдзельніка. Фактычна як і гітлер з мусаліні ў свой час спачатку выставілі патрабаванні аб нейтральнасці ды быць раззброенай, а потым цалкам акупавалі знясіленую Чэхаславаччыну. Хаця чаму здзіўляцца, пуцін даўно капіруе свойго куміра гітлера, як паводзінамі, палітыкай, сімваламі, так і бесчалавечнымі і злачыннымі дзеяннямі - пуцінская лютаўскай прамова на 80% адпавядае мюнхенскай прамове гітлера, пуцінская z свастыка такая ж як і ў нацысцкіх падроздзелаў сс, а рашысцкая палітыка і здзейсненыя рашыстамі злачынствы, дык увогуле ўжо цалкам адпавялабць нацысцкім. 
01.03.2024
Некарэктнае параўнанне. Мусаліні не знішчаў італійскую мову і культуру, не анямечваў краіну, не знішчаў сымболі і італійскую нацыянальную самасвядомасць.
0
Федзя/адказаць/
01.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930