Знайсці
01.03.2024 / 16:587РусŁacБел

Жанчына ў беларускай вёсцы разводзіць курэй, якія нясуць зялёныя і блакітныя яйкі

У тыктоку распаўсюдзілася відэа з беларускай вёскі — пра курэй, якія нясуць рознакаляровыя яйкі. За суткі ролік ужо паглядзелі больш за 630 тыс. чалавек, заўважыў Telegraf.news.

На відэа жанчына расказала, што ёй напісала вельмі шмат людзей пасля аднаго з папярэдніх ролікаў, на якім яна прадэманстравала блакітныя і зялёныя яйкі ад курэй з уласнага падворка. Гледачы папрасілі паказаць саміх «гераінь».

@toptusi#рэкібеларусі#беларусь#беларусь#глобальныерекомендации#вясковыяклопаты♬ оригинальный звук - Алена Браніславаўна

«Я і не думала нават, што людзі не ведаюць пра існаванне каляровых яек. Дакладна вам скажу, што не дыназаўры іх нясуць», — пажартавала гаспадыня птушак.

Яна патлумачыла, што каляровыя яйкі нясуць курыцы пароды араўкана. Дарэчы, такія птушкі могуць несці яйкі і аліўкавага колеру.

@toptusi#вечер#рэкібеларусі#беларусь#беларускіцікток♬ оригинальный звук - Алена Браніславаўна

Курыц араўкана ў гаспадыні дзве, адну з іх клічуць Чубатурка. Астатнія нясушкі мясцовыя, беларускія. Ёсць у жанчыны і пеўнік па імені Пятрусь, а яшчэ сабака і кошка.

Чытайце таксама:

«У яе вельмі мудры погляд». У мінскім гатэлі паселяць экзатычную птушку

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

Вікторыя Бэкхэм падарыла мужу на Каляды куратнік — ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
5
Максим Дизайнер/адказаць/
01.03.2024
huuy

Тут половин забыло, что кроме свинины и курицы бывает другое мясо. Не знают, как выглядят большинство популярных блюд мировой кухни. Даже в ресторанах жрут хрючево. А вы про какие-то цветные яйца.
01.03.2024
цудоўная жанчына. гаспадыня
0
хамса з бульбай і лукам/адказаць/
01.03.2024
https://egg-guru.ru/zharim-yajtsa/yaichnitsa/golubaya-yaichnitsa/ 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930