Знайсці
01.03.2024 / 18:253РусŁacБел

Апошняя краіна Еўрасаюза перастала імпартаваць расійскую нафту марскім шляхам

Расія працягвае губляць купцоў на еўрапейскім рынку нафты, які яшчэ некалькі гадоў таму быў для яе найбуйнейшым — на захад адпраўляўся кожны другі барэль экспарту. Як паведамляе выданне Novinite, з 1 сакавіка ад расійскіх нафтавых паставак адмовілася Балгарыя — апошняя краіна Еўрасаюза, якая працягвала атрымліваць расійскую нафту морам пасля ўвядзення леташняга эмбарга, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Evren Kalinbacak / vecteezy.com

Хоць Брусель даў Балгарыі палёгку і дазволіў працягваць закупкі ў Расіі да канца 2024 года, улады краіны прынялі пастанову датэрмінова далучыцца да нафтавага эмбарга. Адпаведнае рашэнне Балгарскі парламент патлумачыў неабходнасцю спыніць «прамое фінансаванне Расіі на фоне геапалітычнай напружанасці, якая працягваецца».

У канцы 2023 года Балгарыя закупляла штодня да 200 тысяч барэляў нафты з Расіі, забяспечваючы найбольшы ў краіне НПЗ у Бургасе, які належыць расійскай кампаніі «Лукойл». Для завода магутнасцю 8,8 млн тон у год, якім «Лукойл» валодае з 1999 года разам з сеткай з 500 АЗС, быў уведзены 60-працэнтны падатак на прыбытак. Ён будзе дзейнічаць датуль, пакуль расійская кампанія не пазбавіцца ад бізнэсу ў краіне.

Расійскую нафту Балгарыя замяняе на пастаўкі з Казахстана, Паўночнай Афрыкі, а таксама з Блізкага Усходу. Ужо ў студзені НПЗ у Бургасе атрымаў 120 тысяч тон казахстанскай нафты, 76 тысяч тон іракскага гатунку Basrah Light, а таксама партыю з Туніса памерам 33 тысячы тон.

Чытайце таксама:

Германія цалкам замяніла расійскі газ на нарвежскі

Як Расія вярнула нафтавыя даходы і што гэта азначае для нас усіх

Рост цэнаў на нафту дае Расіі грошы на вайну — The Economist

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
8
Максим Дизайнер/адказаць/
01.03.2024
По филькиным грамотам. Зато поперло через Индию и Китай.
0
Sea baby/адказаць/
02.03.2024
[Рэд. выдалена]
02.03.2024
Максим Дизайнер, cieraz UAE (kitajskija terminali) taksama pre, u tym liku pradukt.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930