Знайсці
02.03.2024 / 14:527РусŁacБел

Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі

Расійскі бок адсочвае заявы, якія робіць Ерэван, і будзе ўлічваць іх пры планаванні ўласных крокаў, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках Антальскага дыпламатычнага форуму, піша «Спутнік».

Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP

Міністр звярнуў асаблівую ўвагу на «безальтэрнатыўнасць урэгулявання праблем паміж Ерэванам і Баку інакш, як на базе трохбаковых заяў Расіі, Азербайджана і Арменіі».

«Тыя заявы, якія гучаць на штодзённай аснове з вуснаў армянскага кіраўніцтва, прымушаюць задумацца над тым, што ў рэальнасці адбываецца <…> і як гэта ўлічваць у нашых практычных кроках», — адзначыў ён, кажучы пра тое, што ў Ерэване гучыць крытыка ў адрас Масквы.

Цягам апошніх месяцаў прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян неаднаразова ўздымаў пытанне аб мэтазгоднасці сумесных праектаў (вайсковых і палітычных) як з Расіяй, так і ў рамках СНД і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Чытайце таксама:

Арменія «замарозіла» ўдзел у АДКБ

Пашынян: Армію немагчыма развіваць у супрацоўніцтве з РФ

Арменія адмовілася ад удзелу ў яшчэ адным мерапрыемстве АДКБ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
19
1
Янка/адказаць/
02.03.2024
Ёсік, замяніць Лаўрова - цэлая чарга жадаючых, бо апрача як быць пудзілам, іншых абавязкаў у яго не засталося. Хоць Машку-Алкашку, хоць небензятіну, нават насельнікі шоў 60 хвілін кшталту з'ехаўшага з глузду камуніста Калашнікава - усе здолеюць!
02.03.2024
Армянин Сергей Калантарян (Лавров) пригрозил армянину Пашиняну!
0
Курт/адказаць/
03.03.2024
Армения сделала ставку на Францию, а также выбрала в качестве союзников Иран и Индию. Вангую, после Украины мстительный гном сделает вместе с диктаторами из Азербайджана и Турцию новую Сирию на Кавказе. Порвут Армению, как тузик грелку. А Запад будет привычно охать и раздавать грозные резолюции, на которые подельником будет начхать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930