Знайсці
02.03.2024 / 15:146РусŁacБел

У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму

Трэк Вася Абломаў выпусціў 27 лютага, суправадзіўшы каментаром: «Калі шчыра, мне б хацелася, каб гэтай песні не было зусім».

Markus Schreiber / AP

Сінгл Васі Абломава «Цяпер далёка адсюль», які, як лічыцца, прысвечаны Аляксею Навальнаму, знік з VK і «Яндэкс.Музыкі», яго таксама нельга паглядзець на YouTube з Расіі, звярнула ўвагу «Медуза».

Пры спробе прайграць кліп на YouTube карыстальнік у Расіі атрымлівае паведамленне: «Відэа недаступна», «Укантакце» і «Яндэкс. Музыка» не паказваюць трэк пры пошуку па ключавых словах, калі паспрабаваць перайсці па прамой спасылцы, то стрымінгі выдаюць паведамленні пра памылку. Афіцыйных паведамленняў аб выдаленні песні не было.

Трэк Вася Абломаў выпусціў 27 лютага, суправадзіўшы каментаром: «Калі шчыра, мне б хацелася, каб гэтай песні не было зусім».

Вершы, якія ляглі ў яе аснову, напісаў 19 лютага 2024 года паэт Леанід Каганаў.

И словно тепло и воду
Антенну и газ со светом
К нам в дом проведут свободу
Раз ты говорил об этом!

И время прийдет, рассудит
Сорвет с палачей одежды!
И сделают это люди,
Которым ты дал надежду.

Лічыцца, што песня прысвечана Аляксею Навальнаму, аднак наўпрост у тэксце гэта не прагаворваецца.

Чытайцце таксама:

Хрыста Грозеў: Забойствы крытыкаў Пуціна могуць працягнуцца

У Маскве развіталіся з Аляксеем Навальным. Людзі скандавалі: «Пуцін — забойца!»

Жалобная працэсія на могілках, дзе хаваюць Навальнага, расцягнулася на некалькі кіламетраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
4
3
ЯНКА/адказаць/
02.03.2024
• ВЫПІ ЭН • 🪼 Нездарма «Медузу» не ўзьлюбілі ў Латвіі. Бо ня трэба несьці рускі мір нават пад совусам «харошых рускіх». І нефіг падманваць! Бо насамрэч гэту выдатную песьню можна слухаць на Ютубе й у чадзе ў Чадзе, і ў Беларусі, і напрасткі ў Расеі. Глядзець і слухаць нават безь ніякіх абыходаў. 🕸 Што ня скажаш, да прыкладу, пра песьні прышпільнай Каці Паўленкі — вось многія ейныя, прытым, непалічныя песьні накрываліся дзіравым тазам забароны. Якія ўсё адно праз гэны дзіры ўпаўзалі ў вушы люду па хісткіх павачынках ВПН.
3
Казік/адказаць/
02.03.2024
Так, хаваць галаву ў пясок - для слабакоў, якія не прымаюць рэальнасці.
03.03.2024
Казік, калі тая рэальнасць - гэта дзясяткі артыкулаў у беларускіх СМІ пра амаль усё расейскае, нават нейкія песні, тады ўсё зразумела.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930