Знайсці
03.03.2024 / 22:0116РусŁacБел

«Мне пашчасціла. А Лізе — не». Пасля смерці беларускі ў Варшаве ў сеціве шырыцца хэштэг #хопіцьгвалціць — вось што пішуць 

Пасля смерці беларускі Лізаветы, якая перажыла згвалтаванне ў цэнтры Варшавы, у сеціве распаўсюджваюцца пасты пад хэштэгам #хопіцьгвалціць — сёння іх ужо больш за 80. У іх беларусы і беларускі дзеляцца ўласнымі гісторыямі сутыкнення з гвалтам або стаўленнем да яго. 

Часцей за ўсё ў запісах пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларускі дзеляцца сваімі ўражаннямі ад навіны пра гібель Лізаветы. Самыя распаўсюджаныя пачуцці — шок, бездапаможнасць і страх ад разумення таго, што і ў 21-м стагоддзі жанчыны не абароненыя ад гвалту:

«У адрозненне ад маіх знаёмых мужчын, у мяне няма прывілегіі забываць пра гвалт. Кожны раз, калі я выходжу ў горад, ці іду на спатканне, ці іду на сустрэчу, ці еду ў паездку, я раблю актыўныя крокі, каб не пацярпець ад гвалту».

«Пасля гісторыі з Лізай яшчэ раз упэўнілася ў тым, наколькі гэта небяспечна — быць жанчынай, маладой дзяўчынай».

«На месцы Лізы магла б быць кожная з нас».

«Мне пашчасціла. А Лізе — не».

Паліна Бродзік, каардынатарка арганізацыі Free Belarus Center, піша:

«Памерла беларуска Ліза, якую згвалтавала і задушыла нейкая мразь у цэнтра Варшавы. На яе месцы магла быць абсалютна кожная. Бо няважна, у спадніцы ты ці джынсах, ноччу ідзеш ці днём, піла ты алкаголь ці не. Той, хто хоча гвалтаваць, гвалтуе. І нават калі ўсе жанчыны ў свеце будуць апранацца як манахіні, хадзіць пры свеце дня і піць выключна гарбату, маньякі ад гэтага не знікнуць. Бо праблема ў іх галаве, а не ў нашым знешнім выглядзе».

Дзяўчаты дзеляцца і ўласнымі гісторыямі таго, як яны трапілі пад гвалт. Вось адна з іх — гэты выпадак нагадвае, што гвалт можа прыйсці і з боку добра знаёмых людзей:

«Мая гісторыя адбылася з маім першым мужам. Мы жылі асобна і яшчэ спрабавалі наладзіць нейкія стасункі. Я здымала дом з сяброўкай і аднойчы мы запрасілі яго на вячэру. Потым ён папрасіў застацца ночыць, бо было ўжо позна. Я пагадзілася, бо мой ложак быў на драўляных нарах, а ён мусіў спаць на падлозе. Перад сном ён пачаў прыставаць і я прама і зразумела сказала «не», некалькі разоў. Але ж жаночае «не» часта ўспрымаецца як флірт. Пасля таго як ён заціснуў мяне і паспрабаваў згвалціць, я расцарапала яму твар і цела, вырвалася. Здаецца, наступнага дня мы падалі заяву на развод. У той вечар я НЕ была п’яная і НЕ была прывабна апранутая».

Гвалт не абмінуў і вядомых беларусак. Вось, напрыклад, прызнанне спявачкі і тэлевядучай Кацярыны Ваданосавай:

«Гвалт — самае страшнае, што было ў маім жыцці. Не рак, не вайна, не здрада, не руйнаванне надзеяў. Пры адной спробе гвалту, калі я была падлеткам, я змагла збегчы, парваўшы звязкі на назе. Пры другой… Няважна. Там было значна страшней, але я, як і сотні тысячаў іншых, не хачу гаварыць пра гэта».

Праваабаронца Анісія Казлюк піша:

«Я неверагодна радая, што абсалютна ўсе мужчыны з майго наваколля разумеюць, што ў гвалце заўсёды вінаваты гвалтаўнік. Чалавек, які пакрыўдзіў мяне, пасля апублічання стаў пісаць майму мужу «твоя женщина написала про меня, давай обсудим по-мужски».

І я неверагодна шчаслівая, што мой партнёр адэкватны чалавек і што я не пабаялася распавесці яму ўсё з самага пачатку яшчэ тады. Мне пашчасціла знайсці чалавека, які разумее «не» з супер першага разу. Жанчыны і дзяўчаты, якія апублічылі свае гісторыі, мне вельмі балюча ад кожнай з іх, вы вельмі смелыя, што кажаце пра гэта публічна.

Спадзяюся, апублічванне і выкрыццё усіх гэтых пачварных гісторый дапаможа нашай супольнасці стаць лепей. Я бачу ў гэтым вялікі крок наперад.

І я ўдзячная кожнаму мужчыне, які выказаўся не ў полі «трэба вучыць жанчын абараняцца'», а ў полі асуджэння гвалту».

Навіны пра трагедыю ў Варшаве збіралі шмат каментароў пра паводзіны Лізы. Маўляў, чаму дзяўчына не ўзяла таксі? Чаму вярталася дахаты п’яная? Цяпер пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларусы і беларускі нагадваюць, што паводзіны ахвяры не маюць значэння, бо заўсёды можна проста не гвалціць. 

Журналістка Яўгенія Доўгая, якая шмат пісала пра згвалтаванні, адзначае:

«У гвалце заўсёды вінаваты гвалтаўнік. Не ты, дарагая. Не ты. Гвалтаўнік. Гэта ён зрабіў выбар за цябе. Ён вырашыў зрабіць гэта. Толькі ён нясе адказнасць».

А вось што пра наратыў «сама вінаватая» думае кіраўнік «Байхэлпа» Аляксей Лявончык:

«Дыскусія пра «хто вінаваты» ўсё больш робіцца сюрам. Вінаватыя прадаўцы алкаголя (нефіг прадаваць), кароткая спадніца (нефіг хадзіць), пахмурная польская ноч (было б святлей — не згвалцілі б), даждлівая польская ноч (не было б дажджу — мінакі больш цікавіліся б, што адбываецца навокал).

Рабяты, па такой логіцы ў масавым адсяканні рук падчас грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ (ці ў Конга, чорт яго разбярэ) вінаватыя былі людзі з рукамі. Чаго яны махаюць рукамі, а? Чаго яны дражняць? Хадзілі б без рук — не было б праблем».

Лявончык — не адзіны мужчына, які далучыўся да абмеркавання трагедыі ў Варшаве. Да прыкладу, медыятрэнер Зміцер Ягораў рэкамендуе мужчынам не ацэньваць паводзіны жанчын, а звярнуць увагу на сябе: не дапускаць жартаў і анекдотаў з аб’ектывізацыяй і гвалтам у бок жанчын, размаўляць пра недапушчальнасць гвалту са сваімі сынамі і не заплюшчваць вочы, калі бачыш гвалт, а дапамагаць ахвяры.

Пра тое, што мужчыны мусяць вучыцца негвалтоўным паводзінам у бок жанчын, піша і блогер Максім Паршута. Ён заўважае, што гаворка не толькі пра недапушчальнасць фізічнага гвалту, але і, напрыклад, пра заваёўванне жанчыны, калі яна кажа «не», пра дотыкі да жанчыны, калі яна сама гэта не дазволіла, і нават пра «жартаўлівыя» пагрозы фізічным гвалтам. Максім дадае:

«Пачнем адлоўліваць у сябе такія думкі і дзеянні — і ПЕРАСТАНЕМ так думаць і рабіць. Асобны трэк — гэта грамчэй і ярчэй рэагаваць на ўвесь такі булшыт з боку іншых мужчын».

Тым часам польскі ўрад плануе перагледзець тое, як у Крымінальным кодэксе краіны вызначаецца згвалтаванне. Цяпер пад ім разумеюць «палавы акт з прымяненнем сілы, пагрозы ці падману», а пасля зменаў згвалтаваннем будуць лічыць любыя сэксуальныя дзеянні без адкрытай згоды аднаго з бакоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан

Лёс грошай, сабраных на лячэнне памерлай у Варшаве беларускі, бярэ пад кантроль польская дзяржава

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
26
Абуральна
9
0
Феминист/адказаць/
04.03.2024
Мara, фантазёр, ты меня называла
1
Влад/адказаць/
04.03.2024
Ща насильник в интернете прочтёт "хватит насиловать" и подумает:  " Действительно, чёй-та я, пора завязывать". Вот что в головах?
0
Мушчына 30 лет/адказаць/
05.03.2024
Влад, грабители, хватит грабить! Коррупционер, не воруй!
Учитель, считай голоса честно!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930